Авторизация
 

Чаму вучылі ў "Зялёнай школе" ў Міёрах

 З-за настаўніцкага стала – за вучнёўскую парту. Педагогі з Міёрскага, Полацкага, Верхнядзвінскага і Ушацкага раёнаў вучыліся працаваць па праекце «Зялёныя школы». Навучальны трэнінг праходзіў 19 – 21 лістапада на базе СШ № 2.

Перспектыўная мэта трэнінгу – пашырыць сетку ўстаноў адукацыі са статусам «Зялёная школа». Цяпер у Беларусі яго маюць каля 50 школ.

Найлепшы вопыт – калектыўны

Чаго чакаюць ад трэнінгу педагогі? Цікавіўся падчас знаёмства дырэктар Цэнтра экалагічнага выхавання і развіцця Руслан Шайкін. Адны прыехалі пышырыць веды, іншыя за новым вопытам.
Прадстаўнікі некаторых устаноў адукацыі з праектам «Зялёныя школы» знаёмы не па чутках. Напрыклад, настаўніца з Павяцкай я/с-СШ Іна Хадасевіч нават праходзіла навучанне ў Партугаліі, дзе найбольш развіта сетка «Зялёных школ». Для педагогаў з Ушаччыны ўдзел у трэнінгу – новыя веды і навыкі.


Як адзначыў Руслан Шайкін, праект «Зялёныя школы» – гэта магчымасць прыгожа і эфектыўна запоўніць патрабаванне сістэмы адукацыі ў экалагічным выхаванні.
 На працягу трох дзён педагогам расказвалі пра дзейнасць па накірунках праграмы «Зялёныя школы». Іх шэсць: «Біяразнастайнасць», «Энергазберажэнне», «Водазберажэнне», «Абыходжанне з адходамі»,«Якасць атмасфернага паветра», «Інфармацыйна-экалагічныя мерапрыемствы па работе з мясцовай супольнасцю (экалагічныя ініцыятывы)».Тэарэтычны матэрыял чаргаваўся з практычнай работай.

 Адна кропля
на ўвесь свет

Заняткі па накірунку «Водазберажэнне» праводзіла спецыяліст па ўстойлівым кіраванні воднымі рэсурсамі Цэнтра экалагічных рашэнняў Наталля Парэчына.
У руках лектара ёмістасць аб’ёмам у адзін літр. Туды наліта вада. Уявім, што гэта ўвесь яе запас на планеце. Адліём салёную, што складае большую частку. Прэснай атрымалася 30 мілілітраў. Але не ўся даступна чалавеку, бо 80 % знаходзіцца ў ледніках і яшчэ частка глыбока пад зямлёй. Такім чынам, на дне ёмістасці засталася кропля.


– Гэты просты дослед паказвае, што прэснай вады не так шмат, як мы думаем, таму яе важна берагчы, – падводзіць вынік спецыяліст.
Прагучала нямала фактаў. Напрыклад, ачышчальныя збудаванні не пазбаўляюць ваду ад рэшткаў медыцынскіх лекаў, 95 літраў вады патрэбна на вытворчасць адной пластыкавай бутэлькі, ваду з высокім утрыманнем жалеза трэба адстойваць 12 гадзін.
Гаварылі пра шкоду нітратаў у вадзе, якую спажываем. Гэтыя нябачныя ворагі неадчувальныя на смак. З дапамогай тэст-палоскі даследавалі ваду з крана ў школьным кабінеце. Нітратаў не выяўлена.
– Тэорыя малаэфектыўная, – падкрэсліла Наталля Парэчына. – Трэба глыбока пагружаць дзяцей у тэму, паказваць праблему на практыцы.

 Экалагічнаму
выхаванню быць

Фінішнай прамой трэнінгу стала дыскусія пра неабходнасць «Зялёных школ». Разам з педагогам Ірынай Клявец, якая была піянерам праграмы «Зялёныя школы» ў Беларусі, удзельнікі разважалі пра важнасць экалагічнага выхавання. Для педагогаў работа ў гэтым накірунку – яшчэ адна магчымасць для самаразвіцця. Рэалізацыя праекта сфарміруе пакаленне з высокай экалагічнай культурай.

ДЛЯ ДАВЕДКІ
«Зялёныя школы» – комплексны адукацыйны праект, скіраваны на фарміраванне ў навучэнцаў беражлівых адносін да прыроды, рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, фарміраванне экалагічна граматных паводзін.

Уражанні

Марына Лапкоўская, настаўнік біялогіі і хіміі Новапагосцкай школы:

– Цікавымі і пазнавальнымі былі заняткі па рэалізацыі накірункаў праекта «Зялёныя школы». Асвяжылі свае веды, атрымалі карысную інфармацыю. Роля настаўніка важная ў экалагічным выхаванні. Мы прывіваем экалагічную культуру вучням, яны нясуць яе ў сям’ю, так яна пераходзіць у грамадства.

Эльвіра Хахель, настаўнік біялогіі і хіміі Чапукоўскай школы:

– Трэнінг – гэта абмен вопытам, новыя веды, самаразвіццё. Атрымалі якасную метадычную дапамогу. Навучыліся самі, будзем вучыць іншых. Экалагічная граматнасць павінна прысутнічаць у чалавеку на падсвядомым узроўні. Трэба рабіць нашу зямлю чысцейшай і пачынаць з сябе.

 

У ТЭМУ
Навучальныя трэнінгі для педагогаў і выкладчыкаў устаноў адукацыі па рэалізацыі адукацыйнага праекта «Зялёныя школы» пройдуць з лістапада 2019 года па люты 2020-га ва ўсіх абласцях краіны і ў Мінску. У іх прымуць удзел больш за 500 педагагічных работнікаў.
Праходзяць мерапрыемствы ў рамках праекта «Далучэнне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні». Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 796
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 582
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 69 936
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 287
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 822
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 270
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 371
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 11 декабря 2019
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Именины 10 декабря 2019
Алексей, Андрей, Борис, Василий, Владимир, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Иван, Николай, Роман, Сергей, Федор, Фекла, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта