Авторизация
 

Семінар «Робім самі – ствараем свой сайт і рухаем сябе ў інтэрнэце» адбыўся ў Браславе

 Семінар «Робім самі – ствараем свой сайт і рухаем сябе ў інтэрнэце» адбыўся ў Браславе на базе адпачынку «Дрывяты» ў рамках праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

 

Прадстаўнікі ініцыятывы «Спадчына Міёрскага краю» наведалі семінар у першы дзень. У яго праграме значыліся «Стварэнне і запуск сайта для аграсядзібы і малога бізнесу» і «Эфектыўныя спосабы далучэння кліентаў з Інтэрнэта». Перад намі выступілі менеджар па рабоце з кліентамі канструктара сайтаў Старонка, вядучая навучальных вэбінараў па стварэнні сайтаў, кантэнт-менеджар, журналіст аўдыёвізуальных сродкаў масавай інфармацыі Ангеліна Няхай і спецыяліст па кантэкстнай рэкламе Андрэй Радзевіч.

 

Ён спецыялізуецца на далучэнні кліентаў для бізнесу праз інструменты анлайн-рэкламы, мае вялікі вопыт запуску рэкламных кампаній для розных сфер дзейнасці: турыстычных і транспартных паслуг, нерухомасці, адукацыі, В2В-сегментаў, ІТ-паслуг, інтэрнэт-магазінаў.

 
Мы ўдзячны арганізатарам семінару за час, праведзены з карысцю, дакладчыкам – за прафесіяналізм і станоўчыя эмоцыі. Зносіны праходзілі ў прыемнай нязмушанай абстаноўцы. Мы атрымалі вялікі аб’ём інфармацыі, які зможам прымяняць у сваёй дзейнасці.

 

Вітольд ЕРМАЛЁНАК.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта