Выставка "Загадки фалеристики" в Миорском районном музее

Выставка "Загадки фалеристики" в Миорском районном музееВыстава "Загадкі фалерыстыкі" дзейнічае ў раённым гісторыка-этнаграфічным музеі. Дзве вітрыны аб'ядналі значкі розных гадоў.
 
—Фалерыстыка—гэта калекцыяніраванне ордэнаў, медалёў, значкоў, а таксама дысцыпліна, што займаецца іх вывучэннем,—тлумачыць дырэктар музея Аксана Лагунёнак.—Большасць значкоў з калекцыі нашага земляка Сяргея Панізніка, што захоўвалася ў лявонпальскім музеі "Хатка бабкі Ядзвінні", а цяпер стала здабыткам нашай установы. Акрамя значкоў раскажам пра сучасныя дзяржаўныя ўзнагароды і ганаровыя званні. Арыентавана выстава на дзяцей школьнага ўзросту. Цікавай будзе і для дарослых, што захапляюцца фалерыстыкай.

На выставе прадстаўлены значкі савецкага перыяду. "Донар СССР", "Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва", "Юны хімік" і іншыя. Ёсць больш сучасныя экземпляры з Канады, Польшы, Латвіі. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.