"Міёрская даўніна" пишет о современном

 "Міёрская даўніна" пишет о современномПабачыў свет першы нумар гэтага года штомесячнага выдання рады музеяў СШ №3 "Міёрская даўніна". Яно ўжо мае пяцігадовую гісторыю і падшыўку з 61 асобніка, хаця трымаецца за кошт энтузіязму найперш выкладчыка гісторыі Вітольда Ермалёнка. Вось і цяпер у ім навіны, паведамленні пра выставы, экспанаты, падарункі, знаходкі, аповяды пра землякоў і новыя гістарычныя выданні. Цікавым для чытачоў будзе каляндар знамянальных для Міёршчыны падзей 2016 года.
 
Дарэчы, у музеях СШ №3 за мінулы год праведзена 200 экскурсій, у час якіх з мінулым Міёршчыны пазнаёмілася больш за дзве тысячы чалавек. Толькі за апошні перыяд сярод іх былі намеснік міністра адукацыі Беларусі, кандыдат педагагічных навук Раіса Сідарэнка і першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Леанід Сцяпанаў, прадстаўнікі польскага пасольства ў Мінску на чале з Міхалам Хабрасам, Часова Павераным у справах Рэспублікі Польшча  ў Рэспубліцы Беларусь, госці з Масквы.

Леанід МАТЭЛЕНАК.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.