Пенсионерам — социальные гарантии, каждому человеку — пожарная безопасность

Пенсионерам — социальные гарантии, каждому человеку — пожарная безопасность 18 верасня адбылася 17-я чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. Ходам яе кіравала М. М. Баніфатава. Папярэднічаў сесіі рэгіянальны сход, на якім абмяркоўваліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за апошнюю пяцігодку. Інфармацыю старшыні райвыканкама І. В. Кузняцова дапоўніў відэафільм. Яго рэжысёр В. С. Мядзюха ад мінулага нашага краю, якое багата цікавымі фактамі і разнастайнымі падзеямі, да сённяшняга дня прасачыў храналогію паступовага руху рэгіёна наперад. Гледачу наглядна бачна, як развівалася інфраструктура, што зроблена ў сацыяльнай сферы, у сельскай гаспадарцы, будаўнічай і іншых галінах. На вуліцах райцэнтра шмат моладзі і дзетак, што сведчыць пра паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі. А добрыя твары людзей, непадробныя ўсмешкі маленькіх і дарослых, маладых і пажылых пацвярджаюць усеагульны дабрабыт. 

 

 

енавіта на гэта звярнула ўвагу намеснік начальніка ўпраўлення пенсіённага забеспячэння камітэта па працы і сацыяльнай абароне аблвыканкама Ж. Д. Туронак, якая прыняла ўдзел у рабоце сесіі. Нягледзячы на амаладжэнне, у раёне ўсё ж пераважаюць пенсіянеры, таму вельмі важна ў адпаведнасці з заканадаўствам забяспечваць дадзеную катэгорыю грамадзян неабходнымі сацыяльнымі гарантыямі. Невыпадкова пытанне пра ход рэалізацыі Закона "Аб пенсіённым забеспячэнні" на тэрыторыі Міёрскага раёна было асноўным у парадку дня сесіі. 
Як заўважыла Жанна Дзмітрыеўна, у Віцебскай вобласці 346 тысяч пенсіянераў. Фактычныя расходы на выплаты ім за мінулы перыяд сёлета склалі 8,3 трлн. рублёў. Штогод выходзяць на заслужаны адпачынак 18 тысяч чалавек, пры гэтым на Віцебшчыне ўсяго 110 спецыялістаў, якія працуюць над пытаннямі прызначэння пенсій. 
Як паведаміла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Т. М. Рымша, у нашым раёне гэтым займаюцца 4 супрацоўнікі аддзела пенсіённага забеспячэння і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва. На аднаго даводзіцца больш за тры тысячы пенсіённых спраў. Усяго на Міёршчыне пражываюць 8232 атрымальнікі пенсій і дапамог, з якіх 7507—толькі пенсій. Фактычныя расходы на адпаведныя выплаты за мінулы год склалі 216,5 млрд. рублёў, за перыяд са студзеня да жніўня сёлета—158,5 млрд.
Упраўленнем прымаюцца меры па забеспячэнні адзінага падыходу да рэа-лізацыі правоў грамадзян на дзяржаўнае пенсіённае забеспячэнне. Працадаўцам аказваецца кансультацыйная, метадычная дапамога па падрыхтоўцы, афармленні і прадстаўленні дакументаў на прызначэнне пенсій, стварэнні ўмоў для захоўвання гэтых каштоўных папер. 
У арганізацыях усіх форм уласнасці праведзена атэстацыя рабочых месц, створаны банк дадзеных па заключэнні дзяржаўнай экспертызы пра правільнасць правядзення атэстацыі. Ёсць неабходны пералік дакументаў для пацвярджэння права работнікаў на льготнае пенсіённае забеспячэнне. Разам з тым Таццяна Мікалаеўна адзначыла нізкую якасць і несвоечасовасць іх падрыхтоўкі наймальнікамі, запозненае інфармаванне работнікаў пра права на пенсію. 
Большасць парушэнняў звязана з абмежаваным тэрмінам захоўвання шэрагу дакументаў, адсутнасцю пераліку неабходных папер, якія могуць выкарыстоўвацца для пацвярджэння права на льготнае пенсіённае забеспячэнне. Шмат праблем узнікае і з-за частай змены адказных прадстаўнікоў у сельгаспрадпрыемствах, што таксама ўплывае на якасць работы з пенсіянерамі. 
На 1 верасня сёлета 19 прадпрыемстваў раёна, у тым ліку 13 сельскагаспадарчых, маюць  пратэрмінаваную запазычанасць на агульную суму 27 млрд. рублёў па ўплаце абавязковых страхавых узносаў. Пры такім раскладзе спраў, як адзначыла начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Ф. І. Пяткевіч, нашы пенсіянеры могуць атрымліваць пенсію толькі раз у тры месяцы. Неплацёж узносаў уплывае на стаж і індывідуальны каэфіцыент і ў выніку—на памер прызначанай пенсіі. Як бачна, з-за безадказных адносін кіраўнікоў да пытанняў уплаты страхавых узносаў церпяць людзі.
Адзначаны якасны ўзровень падрыхтоўкі, афармлення і прадстаўлення дакументаў для прызначэння пенсій адказных спецыялістаў ААТ "Міёрскі мясакамбінат", "Чэрасы", "Туркова", УАЗ "Міёрская ЦРБ", ЛВДС "Дзісна", ПВУП "Захад-транснафтапрадукт", ДКУСП "Міёрская ПМК-55". У тым ліку Т. М. Трашчанка, якая курыруе кадравую службу на Міёрскім хлебазаводзе і В. Ч. Яроменак—галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Менавіта яны падзяліся вопытам якаснай работы з пенсіянерамі і пацвердзілі  пастаянную гатоўнасць спецыялістаў аддзела пенсіённага забеспячэння прыйсці на дапамогу.
Узровень работы па выкананні Закона "Аб пенсіённым забеспячэнні" ў раёне прызнаны станоўчым. У прынятым рашэнні вызначаны мерапрыемствы, якія трэба выканаць для паляпшэння якасці падрыхтоўкі дакументаў, устаноўлена персанальная адказнасць кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый за выпраўленне сітуацыі па выплатах узносаў у пен-сіённы Фонд.
ругім на сесіі разгледжана пытанне аб рабоце, якая праводзіцца ў раёне, па папярэджанні пажараў, гібелі людзей, забеспячэнні пажарнай бяспекі аб'ектаў, тэрыторый і населеных пунктаў. Як адзначыў начальнік Міёрскага РАНС С. У. Слізень, за 8 месяцаў сёлета адбылося 19 пажараў—гэта на 1 больш, чым летась. 18 здарылася ў жыллёвым фондзе, 1—у аўтамабілі КУП "Язна". Як і летась загінуў адзін чалавек (у Завуццеўскім сельсавеце). Дзіцячай гібелі не дапушчана. Па віне п'яных адбыліся 4 пажары ці 21% ад агульнай колькасці. Матэрыяльны ўрон перавысіў 870 млн. рублёў. 
Сярод асноўных прычын няшчасцяў: парушэнне правіл пажарнай бяспекі пры выкарыстанні электраабсталявання (36,8%) і эксплуатацыі пячнога ацяплення—3 (15,8%), а таксама неасцярожнае абыходжанне з агнём—4 (21,1%), падпал—2 (10,5%), прыродныя анамаліі—2 (10,5%), дзіцячае свавольства—1 (5,3%). За бягучы перыяд сёлета пажары здарыліся ў Завуццеўскім сельсавеце—4, Новапагосцкім—3, Мікалаёўскім, Перабродскім, Туркоўскім, Язненскім і ў Дзісне—па 2, у Павяцкім і ў Міёрах—па адным. На тэрыторыі Міёрскага і Узмёнскага сельсаветаў такой бяды не дапушчана. 
Для папярэджання пажараў і гібелі людзей сёлета правераны 11287 жылых дамоў і кватэр, у тым ліку 4408—работнікамі РАНС, 6879 домаўладанняў—членамі аглядавых камісій пры сельвыканкамах і пазаштатнымі пажарнымі інспектарамі. Навучаны правілам бяспекі больш за 16,5 тысяч дарослых. За парушэнні ў жылым сектары да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 91 грамадзянін, якія аштрафаваны на 23 млн. 220 тысяч рублёў. 
Сумесна з РАУС і іншымі суб'ектамі прафілактыкі праведзены 36 рэйдаў, па выніках якіх абследаваны 460 домаўладанняў і 83 кватэры, праінструктавана больш за тысячу чалавек, накіравана 21 прапанова аб прыняцці мер у адносінах да злоўжывальнікаў спіртным, 14 грама-дзян накіраваны ў ЛПП. 
Прапаганда пажарнай бяспекі праводзіцца на сельскіх сходах, у працоўных калектывах, школах і садках. Наладжана цеснае сурацоўніцтва з раённай газетай і радыё. Для дзяцей арганізуюцца эскурсіі з дэманстрацыяй пажарнай тэхнікі і супрацьпажарнага абсталявання.
У прынятым рашэнні райсавета дэпутатаў вызначана, што для паляпшэння супрацьпажарнага  стану ў многіх сельскагаспадарчых арганізацыях трэба ўстанавіць маланкаабарону, асобныя аб'екты жывёлагадоўлі і населеныя пункты забяспечыць вонкавым супрацьпажарным водазабеспячэннем, укамплектаваць пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, выправіць парушэнні ў электрычнай сетцы. Неабходна працягваць работу з насельніцтвам—масавую і індывідуальную. 
На сесіі прынята рашэнне аб узяцці з арэнды Міёрскай ПМС рыбалоўных угоддзяў, зацверджаны горадабудаўнічы праект, унесены змяненні ў рашэнне №126 ад 21.11.2012г.
Наталія СТАНКЕВІЧ. 

Менавіта на гэта звярнула ўвагу намеснік начальніка ўпраўлення пенсіённага забеспячэння камітэта па працы і сацыяльнай абароне аблвыканкама Ж. Д. Туронак, якая прыняла ўдзел у рабоце сесіі. Нягледзячы на амаладжэнне, у раёне ўсё ж пераважаюць пенсіянеры, таму вельмі важна ў адпаведнасці з заканадаўствам забяспечваць дадзеную катэгорыю грамадзян неабходнымі сацыяльнымі гарантыямі. Невыпадкова пытанне пра ход рэалізацыі Закона "Аб пенсіённым забеспячэнні" на тэрыторыі Міёрскага раёна было асноўным у парадку дня сесіі. Як заўважыла Жанна Дзмітрыеўна, у Віцебскай вобласці 346 тысяч пенсіянераў. Фактычныя расходы на выплаты ім за мінулы перыяд сёлета склалі 8,3 трлн. рублёў. Штогод выходзяць на заслужаны адпачынак 18 тысяч чалавек, пры гэтым на Віцебшчыне ўсяго 110 спецыялістаў, якія працуюць над пытаннямі прызначэння пенсій. 

 

Як паведаміла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Т. М. Рымша, у нашым раёне гэтым займаюцца 4 супрацоўнікі аддзела пенсіённага забеспячэння і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва. На аднаго даводзіцца больш за тры тысячы пенсіённых спраў. Усяго на Міёршчыне пражываюць 8232 атрымальнікі пенсій і дапамог, з якіх 7507—толькі пенсій. Фактычныя расходы на адпаведныя выплаты за мінулы год склалі 216,5 млрд. рублёў, за перыяд са студзеня да жніўня сёлета—158,5 млрд.Упраўленнем прымаюцца меры па забеспячэнні адзінага падыходу да рэа-лізацыі правоў грамадзян на дзяржаўнае пенсіённае забеспячэнне. Працадаўцам аказваецца кансультацыйная, метадычная дапамога па падрыхтоўцы, афармленні і прадстаўленні дакументаў на прызначэнне пенсій, стварэнні ўмоў для захоўвання гэтых каштоўных папер. У арганізацыях усіх форм уласнасці праведзена атэстацыя рабочых месц, створаны банк дадзеных па заключэнні дзяржаўнай экспертызы пра правільнасць правядзення атэстацыі. Ёсць неабходны пералік дакументаў для пацвярджэння права работнікаў на льготнае пенсіённае забеспячэнне. Разам з тым Таццяна Мікалаеўна адзначыла нізкую якасць і несвоечасовасць іх падрыхтоўкі наймальнікамі, запозненае інфармаванне работнікаў пра права на пенсію. Большасць парушэнняў звязана з абмежаваным тэрмінам захоўвання шэрагу дакументаў, адсутнасцю пераліку неабходных папер, якія могуць выкарыстоўвацца для пацвярджэння права на льготнае пенсіённае забеспячэнне.

 

Шмат праблем узнікае і з-за частай змены адказных прадстаўнікоў у сельгаспрадпрыемствах, што таксама ўплывае на якасць работы з пенсіянерамі. На 1 верасня сёлета 19 прадпрыемстваў раёна, у тым ліку 13 сельскагаспадарчых, маюць  пратэрмінаваную запазычанасць на агульную суму 27 млрд. рублёў па ўплаце абавязковых страхавых узносаў. Пры такім раскладзе спраў, як адзначыла начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Ф. І. Пяткевіч, нашы пенсіянеры могуць атрымліваць пенсію толькі раз у тры месяцы. Неплацёж узносаў уплывае на стаж і індывідуальны каэфіцыент і ў выніку—на памер прызначанай пенсіі. Як бачна, з-за безадказных адносін кіраўнікоў да пытанняў уплаты страхавых узносаў церпяць людзі.Адзначаны якасны ўзровень падрыхтоўкі, афармлення і прадстаўлення дакументаў для прызначэння пенсій адказных спецыялістаў ААТ "Міёрскі мясакамбінат", "Чэрасы", "Туркова", УАЗ "Міёрская ЦРБ", ЛВДС "Дзісна", ПВУП "Захад-транснафтапрадукт", ДКУСП "Міёрская ПМК-55". У тым ліку Т. М. Трашчанка, якая курыруе кадравую службу на Міёрскім хлебазаводзе і В. Ч. Яроменак—галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Менавіта яны падзяліся вопытам якаснай работы з пенсіянерамі і пацвердзілі  пастаянную гатоўнасць спецыялістаў аддзела пенсіённага забеспячэння прыйсці на дапамогу.Узровень работы па выкананні Закона "Аб пенсіённым забеспячэнні" ў раёне прызнаны станоўчым. У прынятым рашэнні вызначаны мерапрыемствы, якія трэба выканаць для паляпшэння якасці падрыхтоўкі дакументаў, устаноўлена персанальная адказнасць кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый за выпраўленне сітуацыі па выплатах узносаў у пен-сіённы Фонд.ругім на сесіі разгледжана пытанне аб рабоце, якая праводзіцца ў раёне, па папярэджанні пажараў, гібелі людзей, забеспячэнні пажарнай бяспекі аб'ектаў, тэрыторый і населеных пунктаў. Як адзначыў начальнік Міёрскага РАНС С. У. Слізень, за 8 месяцаў сёлета адбылося 19 пажараў—гэта на 1 больш, чым летась. 18 здарылася ў жыллёвым фондзе, 1—у аўтамабілі КУП "Язна". Як і летась загінуў адзін чалавек (у Завуццеўскім сельсавеце). Дзіцячай гібелі не дапушчана. Па віне п'яных адбыліся 4 пажары ці 21% ад агульнай колькасці. Матэрыяльны ўрон перавысіў 870 млн. рублёў. 

 

Сярод асноўных прычын няшчасцяў: парушэнне правіл пажарнай бяспекі пры выкарыстанні электраабсталявання (36,8%) і эксплуатацыі пячнога ацяплення—3 (15,8%), а таксама неасцярожнае абыходжанне з агнём—4 (21,1%), падпал—2 (10,5%), прыродныя анамаліі—2 (10,5%), дзіцячае свавольства—1 (5,3%). За бягучы перыяд сёлета пажары здарыліся ў Завуццеўскім сельсавеце—4, Новапагосцкім—3, Мікалаёўскім, Перабродскім, Туркоўскім, Язненскім і ў Дзісне—па 2, у Павяцкім і ў Міёрах—па адным. На тэрыторыі Міёрскага і Узмёнскага сельсаветаў такой бяды не дапушчана. Для папярэджання пажараў і гібелі людзей сёлета правераны 11287 жылых дамоў і кватэр, у тым ліку 4408—работнікамі РАНС, 6879 домаўладанняў—членамі аглядавых камісій пры сельвыканкамах і пазаштатнымі пажарнымі інспектарамі. Навучаны правілам бяспекі больш за 16,5 тысяч дарослых. За парушэнні ў жылым сектары да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 91 грамадзянін, якія аштрафаваны на 23 млн. 220 тысяч рублёў. Сумесна з РАУС і іншымі суб'ектамі прафілактыкі праведзены 36 рэйдаў, па выніках якіх абследаваны 460 домаўладанняў і 83 кватэры, праінструктавана больш за тысячу чалавек, накіравана 21 прапанова аб прыняцці мер у адносінах да злоўжывальнікаў спіртным, 14 грама-дзян накіраваны ў ЛПП. Прапаганда пажарнай бяспекі праводзіцца на сельскіх сходах, у працоўных калектывах, школах і садках.

 

Наладжана цеснае сурацоўніцтва з раённай газетай і радыё. Для дзяцей арганізуюцца эскурсіі з дэманстрацыяй пажарнай тэхнікі і супрацьпажарнага абсталявання.У прынятым рашэнні райсавета дэпутатаў вызначана, што для паляпшэння супрацьпажарнага  стану ў многіх сельскагаспадарчых арганізацыях трэба ўстанавіць маланкаабарону, асобныя аб'екты жывёлагадоўлі і населеныя пункты забяспечыць вонкавым супрацьпажарным водазабеспячэннем, укамплектаваць пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, выправіць парушэнні ў электрычнай сетцы. Неабходна працягваць работу з насельніцтвам—масавую і індывідуальную. На сесіі прынята рашэнне аб узяцці з арэнды Міёрскай ПМС рыбалоўных угоддзяў, зацверджаны горадабудаўнічы праект, унесены змяненні ў рашэнне №126 ад 21.11.2012г.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ. 

 

 


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.