Авторизация
 

Сесія раённага Савета

21 снежня адбылася 21-я чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. Па пытанні “Справаздача Міёрскага раённага выканаўчага камітэта аб выкананні асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2012 годзе і прагнозных паказчыках на 2013 год” з дакладамі выступілі першы намеснік старшыні райвыканкама В. А. Бялько, начальнік аддзела эканомікі Р. М. Лакотка, намеснікі старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава і Л. І. Лясовіч. Іх дапоўніў і вызначыў задачы на наступны год старшыня раённага выканаўчага камітэта І. В. Кузняцоў.

 

Даклад аб раённым бюджэце на 2013 год зрабіў начальнік фінансавага аддзела В. І. Пабяржын.

Істотным дапаўненнем да дакладаў сталі выступленні дэпутатаў ад Наўгародскай выбарчай акругі №23 Р. А. Гернат, якая з’яўляецца старшынёй мандатнай і па пытаннях мясцовага самакіравання і рэгламенту камісіі раённага Савета, старшынёй Новапагосцкага сельскага Савета, ад Міёрскай-Маладзёжнай выбарчай акругі №1 Л. І. Касевіча — галоўнага інжынера ПМК-55.

 

Сесія прыняла рашэнні “Аб прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёрскага раёна на 2013 год” і “Аб раённым бюджэце на 2013 год”.

Па дакладу галоўнага спецыяліста раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя А. Я. Ваяводава сесія прыняла рашэнні “Аб лімітах здабычы агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў і падземных вод на 2013 год” і “Аб перадачы пад ахову месц жыцця дзікіх жывёл, якія аднесены да відаў, што ўключаны ў “Чырвоную кнігу” Рэспублікі Беларусь”.

 

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Р. В. Парфёненка прапанавала праект плана работы раённага Савета дэпутатаў на новы год. Ён прадугледжвае, што дэпутаты ў першым квартале абмяркуюць праблемы дэмаграфічнай бяспекі, у другім — работу з кадрамі, у трэцім — інавацыйнае развіццё вытворчасці, а ў заключэнне, як і заўсёды, падвядуць вынікі, вызначаць прагнозныя паказчыкі і зацвердзяць бюджэт. Насычаная праграма работы прадугледжана для прэзідыўма раённага Савета.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 727
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 363
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 68 311
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 215
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 786
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 246
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 329
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2019
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2019
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта