У перыяд з 3 па 15 верасня ва ўсіх рэгіёнах краіны праходзяць аўтапрабегі «Сімвал адзінства» з наступнай перадачай эстафеты ад адной вобласці да другой.
Галоўная мэта – з’яднаць беларусаў у Год народнага адзінства. Па традыцыі ўзначаліць марафон Беларусь-мабіль. Сімвалам адзінства стане зерне.
Кожны раён перадасць удзельнікам аўтапрабегу часцінку ўраджаю 2021 года. Старт марафону дадзены ў Брэсцкай крэпасці-Героі. На Міёршчыне ўдзельнікаў аўтапрабегу прывітаем 7 верасня.