Накануне Дня народного единства коллектив Миорского комитета судебных экспертиз посетил братскую могилу советских воинов

 Напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства – калектыў Міёрскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз наведаў брацкую магілу савецкіх воінаў і партызан на плошчы Памяці загінулых барацьбітоў. Аддалі даніну павагі пахаваным тут людзям, якія палеглі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у 1941 – 1945 гадах.

 

Сярод пахаваных, чые імёны ўказаны на плітах помніка, – воіны 9-й Гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні Міёр. Хвіліна маўчання па загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны і ўскладанне кветак як сімвал вечнай памяці і смутку.

 

Ад імя калектыву аддзела віншую жыхароў горада і Рэспублікі Беларусь з гэтым цудоўным святам, якое нас аб’ядноўвае! Жадаю мірнага неба над галавой.

 

Міхаіл ЗАКРЭЎСКІ, начальнік Міёрскага міжраённага аддзела ДКСЭ падпалкоўнік юстыцыі.

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.