Татьяна Цицилина назначена директором централизованной библиотечной системы
gazeta 19-11-2020, 09:44 458 Афіцыйна / Грамадства
На пасадзе дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы ўжо асвоілася Таццяна Міхайлаўна Цыцыліна.
Яна мясцовая: з вёскі Пераслоўка Узмёнскага сельсавета. Пасля Узмёнскай базавай школы сярэднюю адукацыю атрымлівала ў Верхнядзвінскай СШ № 2. Потым жыццёвая дарога павяла ў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. З накіраваннем гэтай навучальнай установы ў 1984 годзе вярнулася ў родныя мясціны. Яе гасцінна сустрэла тагачасны кіраўнік раённай бібліятэкі Зінаіда Альхоўка і прапанавала пасаду бібліятэкара ў аддзеле камплектавання.
Прайшла шлях галоўнага бібліятэкара ў аддзеле абслугоўвання, узначальвала аддзел бібліятэчнага маркетынгу. Вучылася сама, завочна скончыла ў 1990 годзе Мінскі інстытут культуры. Набывала вопыт практычнай работы на розных участках пад кіраўніцтвам дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алы Скавародка, ветэрана працы з кнігай на Міёршчыне.
Цяпер сама шчодра дзеліцца майстэрствам руху кнігі ў чытацкія аўдыторыі. Лічыць, што сучасная бібліятэка павінна ісці ў нагу з патрабаваннямі часу, рэарганізоўвацца. У планах – пашырэнне паслуг насельніцтву, стварэнне пляцоўкі магчымасцей, аб’яднанне на базе бібліятэчных устаноў мясцовых інтэлектуалаў, падтрымка карысных ініцыятыў і пачынаняў, што нараджаюцца ў раёне і за яго межамі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.