Авторизация
 

Бібліятэка ў Міёрах прапануе квэсты, брэйн-рынгі, бібліяночы, прэзентацыі...

 2019-ы ў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме раёна будзе праходзіць пад эгідай Года малой радзімы і характарызавацца ўкараненнем новых форм і метадаў работы. Пра гэта ішла размова на семінары, які прайшоў 20 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. 

Вяла яго дырэктар ЦБС Ала Скавародка, з асноўнымі дакладамі выступілі загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Таццяна Цыцыліна і метадыст Таццяна Фурс. Падвялі вынікі мінулага года і вызначылі задачы на сёлета.


Наведвальнікаў бібліятэк чакаюць не толькі навінкі літаратуры, але і мноства мерапрыемстваў: квэсты, брэйн-рынгі, бібліяночы, прэзентацыі, кніжныя выставы, канферэнцыі чытачоў, сустрэчы з творчымі людзьмі і многае іншае. Бібліятэчныя работнікі па-ранейшаму будуць актыўна займацца прапагандай літаратуры, зборам краязнаўчых матэрыялаў, індывідуальнай работай з чытачамі. Прыкладам правядзення масавых мерапрыемстваў стала сустрэча з нашым земляком, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Міледзіем Кукуцём, які прэзентаваў сваю новую кнігу прозы “У палоне кахання”.

Фота для ілюстрацыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта