Авторизация
 

Як ажыццяўляецца работа па накірунках дзейнасці бібліятэк Міёршчыны абмяркавалі на нарадзе

 Папулярызацыя кнігі, распаўсюджанне краязнаўчых і экалагічных ведаў, прапаганда здаровага ладу жыцця, сямейных каштоўнасцей, духоўнае, патрыятычнае, эстэтычнае выхаванне – усё гэта накірункі дзейнасці бібліятэк раёна. Як ажыццяўляецца па іх работа, абмяркоўвалі на нарадзе.

 

– Перад бібліятэкарамі стаіць задача – зрабіць чытанне карысным, модным і прэстыжным заняткам, – адзначыла дырэктар Міёрскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Таццяна Цыцыліна. – Трэба пастаянна шукаць новыя ідэі, формы, сродкі і метады работы.

 
У ліку навінак – электронныя прэзентацыі, ролікі. Развіваецца рубрыка «Давай чытаць», у якой чытачы дзеляцца на відэа ўражаннямі аб прачытаных кнігах. Аднак не кожная бібліятэчная ўстанова раёна можа выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці электронныя тэхналогіі. З 22 бібліятэк камп’ютарызаваны 12. Не ўсе камп’ютары адпавядаюць патрабаванням сучаснасці. Выхад у Інтэрнэт і электронную пошту маюць дзесяць устаноў. Таму камп’ютарызацыя бібліятэк у прыярытэце. Да прыкладу, з лютага Міёрская дзіцячая бібліятэка абслугоўвае чытачоў у аўтаматызаваным рэжыме, пісьмовыя фармуляры тут ужо не актуальныя.

 
Як заўважыла Таццяна Цыцыліна, галоўнай задачай бібліятэчных устаноў было і застаецца індывідуальнае абслугоўванне чытачоў.
– Гутаркі падчас абмену кніг, уменне выслухаць чалавека – важны момант, які прываблівае ў бібліятэку і дарослых, і дзяцей, – упэўнена Таццяна Міхайлаўна. – Вызначальную ролю адыгрываюць асабістыя якасці бібліятэкара: граматнасць, добразычлівасць, крэатыў- насць, уменне знайсці падыход.

 
У бібліятэчнай сістэме раёна занята 47 супрацоўнікаў. 59 % з іх маюць спецыяльную адукацыю, вялікі стаж і багаты вопыт. У мінулым годзе калектыў папоўніў малады спецыяліст Людміла Варона. З 1 сакавіка яна ўзначаліла аддзел бібліятэчнага маркетынгу Міёрскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Усяго ў раёне 22 бібліятэчныя ўстановы, з іх 19 – на сяле. У мінулым годзе бібліятэка ў Папшулях рэарганізавана ў клуб-бібліятэку, Перабродская – у бібліятэку-клуб. З 1 красавіка перастане дзейнічаць Сіцькоўская сельская бібліятэка. Але чытачы без кніг не застануцца: будзе працаваць пункт выдачы ад суседняй Мікалаёўскай бібліятэкі.

 
Пастаянны складнік бібліятэчнай дзейнасці – аказанне платных паслуг. Іх 42 віды. Асноўны даход прыносіць раздрукоўка. Таму набылі новыя каляровыя прынтары ў Язненскую і Дзісненскую бібліятэкі, перадалі прынтар у Туркоўскую. Шматзадачнасць у дзейнасці бібліятэк патрабуе ад супрацоўнікаў мабільнасці, пастаяннага прафесійнага развіцця, умення арыентавацца на павевы часу і разам з тым працягваць ранейшыя традыцыі. 

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта