Расписание на 9 мая в Миорах

 У чацвер, 9 мая, на плошчы Памяці загінулых барацьбітоў ля капліцы ў 8.30 адбудзецца малебен. У 9.00 пачнецца мітынг, прысвечаны Дню Перамогі. Удзельнікі святочнага шэсця пройдуць па вуліцах Леніна, Кірава да сквера ля плошчы Леніна. 
У 10.00 на перасячэнні вуліц Кірава і Камуністычнай адбудзецца ўрачыстае адкрыццё скульптуры “Дзеці міру – дзецям вайны” . 

***

Раённы Дом культуры запрашае жыхароў Міёршчыны на рэспубліканскую акцыю “Беларусь памятае!”. Аддайце даніну павагі і памяці ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.


Зрабіце транспарант са здымкам удзельніка Вялікай Айчыннай вайны (роднага ці земляка). Пад фота размясціце прозвішча, імя і імя па бацьку, званне, род войскаў. Калі здымка няма, укажыце толькі даныя салдата.


Прыходзьце на плошчу Памяці загінулых барацьбітоў, дзе ў 8.40 адбудзецца пастраенне калоны. Вітаецца наяўнасць святочнай сімволікі – бутаньеркі.


Кантактныя тэлефоны 4 22 91, 4 93 40, 4 04 10.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.