Авторизация
 

На плошчы Памяці загінулых барацьбітоў у Міёрах прайшоў мітынг да Дня Незалежнасці

 Дзень Незалежнасці для многіх жыхароў райцэнтра пачаўся з ранішняга богаслужэння. У храме Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне ўзнеслі малітву аб міры на беларускай зямлі і адзінстве народа. Затым на плошчы Памяці загінулых барацьбітоў ля брацкай магілы з удзячнасцю ўспомнілі тых, хто аддаў свае жыцці дзеля вызвалення нашай Айчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заклікалі маладое пакаленне захаваць тое, што нам вярталі такой дарагой цаной.

 

Cтаршыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава нагадала, што кожнага трэцяга жыхара страціла Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. Звыш двух тысяч ураджэнцаў Міёршчыны палеглі на франтах і ў складзе партызанскіх атрадаў, каля шасці тысяч мірных жыхароў замучылі фашысты-карнікі. Помнікі, воінскія пахаванні і абеліскі на нашай зямлі сведчаць пра велічны подзвіг загінулых, прапаўшых без вестак у гады ваеннага ліхалецця.

 
– Няма прабачэння жорсткасці, бесчалавечнасці і бясчынству ворага – звярнула ўвагу Марыя Мікалаеўна. – Будзем памятаць, не дапусцім падобнага. Мы разам, і ў тым наша сіла.

 
Рэспубліка Беларусь – агульны дом. Яго ўтульнасць, прыгажосць, непаўторнасць і захаванасць залежаць ад кожнага з нас, ад нашага адзінства. Прагучала падзяка ўсім, хто добрасумленна працуе, стварае сем’і, выхоўвае дзяцей і робіць усё для росквіту роднага краю і беларускай зямлі.

 
 Ваенны камісар раёна Сяргей Пунтус запэўніў, што Узброеныя Сілы краіны гатовы самааддана абараняць Радзіму, як гэта рабіла гераічнае пакаленне ў Вялікай Айчыннай вайне. Аднак лепш берагчы мір, чым брацца за зброю.

 
Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур акцэнтаваў увагу на тым, што прайшло 77 мірных гадоў. Свята дачакаўся толькі адзін удзельнік Вялікай Айчыннай вайны 97-гадовы Іаан Лушчонак, а таксама 11 непаўналетніх вязняў канцлагераў і адна сям’я загінулага.
Вайна прынесла шмат пакут, нацярпеліся дзеці, якія засталіся без бацькоў. У нашым раёне дзіцячыя дамы для сірот працавалі ў Гаранях, Дзедзіне, Александрова, Вянужа, Грыгаравічах.

 

Асабліва цесныя сувязі падтрымлівалі выхаванцы Александроўскага дзіцячага дома. З 1971-га праз кожныя пяць гадоў наведваліся ў раён з розных куточкаў Савецкага саюза.  Арганізатарам і ідэйным натхняльнікам сустрэч была Таісія Ігнатаўна Шкварцава з Санкт-Пецярбурга. У 2014-м яе не стала. Традыцыю сустрэч працягваў кіраўнік ветэранскай арганізацыі, аднак збірацца ўжо няма каму. Пажаданне ад старэйшага пакалення адно: жыць у ладзе і згодзе, захаваць незалежнасць краіны, даводзіць гісторыю наступным пакаленням.

 
Моладзь памятае. Гэта пацвярджае і конкурс малюнкаў «Нам мір завешчана берагчы», які савет ветэранаў заснаваў з нагоды 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У аргкамітэт паступіла 41 работа з 10 школ і дашкольных устаноў раёна. Усе прасякнутыя глыбокімі пачуццямі. Ацэньвалі іх у трох узроставых намінацыях. У кожнай вызначылі па тры прызёры, якім уручылі дыпломы аддзела па адукацыі і памятныя сувеніры. Затым малюнкі накіравалі на абласны конкурс, пасля адбыўся рэспубліканскі этап, дзе тры выйшлі ў фінал. Іх аўтараў – Анастасію Цвячкоўскую, Карыну Мухаеву і Дар’ю Матэленак дыпломамі і падарункамі ўзнагародзіў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў.

 

Не забудзем, не дапусцім. З гэтымі думкамі ўдзельнікі мітынгу схілілі галовы перад героямі і непавіннымі ахвярамі вайны, усклалі кветкі да пахавання і ўшанавалі памяць хвілінай маўчання. Затым усе разам праспявалі гімн роднай Беларусі.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта