У чацвер, 28 лютага, звяртайцеся да намесніка начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне Наталлі Аляксандраўны ПТУХА. Тэлефануйце з 10 да 13 гадзін на нумар 8(0214) 42 09 55.
***
У чацвер, 28 лютага, ля тэлефона 4 93 62 дзяжурыць начальнік аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін Ігар Міхайлавіч ШВЕЦ. Звяртайцеся з 9 да 10 гадзін.
***
У чацвер, 28 лютага, у дзіцячай школе мастацтваў правядуць прыём па асабістых пытаннях загадчык аддзела прававой і арганізацыйнай работы Віцебскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Дзяніс Уладзіміравіч ФУРСАЎ і памочнік пракурора раёна Кацярына Андрэеўна НЕСЦЯРЭНКА. Звяртайцеся з 11 да 13 гадзін за тлумачэннямі норм заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.
З 13 да 15 прыём пройдзе ў раённым аб’яднанні прафсаюзаў (кабінет №29 у райвыканкаме).
У гэты ж час можна атрымаць кансультацыю па нумары 4 98 94.
***
28 лютага, у чацвер, бясплатную кансультацыю ў Міёрскай раённай бібліятэцы па вул. Дзяржынскага, 6, правядуць натарыус, адвакат, начальнік аддзела загса, галоўны юрысконсульт раёна. Звяртайцеся з 10 да 12 гадзін. У гэты ж час ім можна патэлефанаваць па нумары 4 13 35.
***
У суботу, 2 сакавіка, на пытанні жыхароў Міёршчыны адкажа старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Валер’евіч КУЗНЯЦОЎ. Тэлефануйце на нумар 4 12 45 з 9 да 12 гадзін.