"Прямые линии" и профсоюзный приём

 У чацвер, 24 студзеня, выслухае пракурор раёна Іван Адамавіч ВОЛЧЫК. Звяртайцеся з 10 да 11 гадзін па нумары 5 13 56. 

***

24 студзеня, у чацвер, звяртайцеся да намесніка начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне Наталлі Аляксандраўны ПТУХА. Тэлефануйце з 10 да 13 гадзін на нумар 8(0214) 42 09 55.

***

24 студзеня, у чацвер, у філіяле Міёрскае ДРБУ-203 з 11 да 13 гадзін правядуць прыём па асабістых пытаннях галоўны прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюзаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Ірына Ягораўна СЯМЁНАВА і памочнік пракурора раёна Кацярына Андрэеўна НЕСЦЯРЭНКА. Спецыялісты растлумачаць нормы заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.


З 13 да 15 гадзін прыём пройдзе ў раённым аб’яднанні прафсаюзаў (кабінет 29 у райвыканкаме). Адначасова можна атрымаць кансультацыю па тэлефоне 4 98 94.

***

У суботу, 26 студзеня, з 9 да 12 гадзін на пытанні адкажа галоўны інжынер ДЛГУ “Дзісенскі лясгас” Вячаслаў Аляксеевіч ДУБАТОЎКА. Тэлефануйце на нумар 3 77 01.

***

У суботу, 26 студзеня, з 9 да 12 гадзін на пытанні жыхароў раёна адкажа старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Мікалаеўна БАНІФАТАВА. Тэлефануйце на нумар 4 14 45.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.