Приём граждан

 27 верасня, у чацвер, у філіяле “Міёрыводаканал” з 10 да 12 гадзін правядзе прыём па асабістых пытаннях прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Ірына Ягораўна Сямёнава. Растлумачыць нормы заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.

З 12 да 14 гадзін прыём пройдзе ў раённым аб’яднанні прафсаюзаў (кабінет №29 у райвыканкаме). Адначасова атрымаць кансультацыю можна па тэлефоне 4 98 94.


***
У чацвер, 27 верасня, у Міёрскім райвыканкаме правядзе “прамую лінію” і асабісты прыём грамадзян Ігар Леанідавіч Станкевіч, намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Віцебскай вобласці. Звяртайцеся з 11 да 13 гадзін.


У гэты ж дзень з 11.00 да 12.00 па нумары 4 97 50 можна задаць пытанне або пакінуць паведамленне Ігару Леанідавічу.
Асабісты прыём пройдзе ў малай зале райвыканкама. Папярэдні запіс па нумары 4 97 72 да 27 верасня.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.