"Прямые линии" на неделе и личный приём граждан

 У сераду, 25 кастрычніка, на пытанні жыхароў раёна адкажа Раман Феліксавіч Пухальскі, начальнік Міёрскага РВЭС Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам". Звяртайцеся на нумар 4 12 50 з 11 да 12 гадзін.

***

У сераду, 25 кастрычніка, на сувязі з насельніцтвам Таццяна Сяргееўна Смулько, старшыня Узмёнскага сельскага выканаўчага камітэта. Звяртайцеся з 9 да 10 гадзін на нумар 3 34 43.
***
У чацвер, 26 кастрычніка, ля тэлефона +375 (17) 229 79 00 дзяжурыць Святлана Уладзіміраўна Яськова, начальнік упраўлення арганізацыі камеральнага кантролю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Звяртайцеся з 11 да 12 гадзін.
Пытанні можна накіраваць і на электронны адрас nalogbel@mail.ru з адзнакай "Прамая лінія_ЭСЧФ". Найбольш актуальныя будуць апублікаваны на старонках часопіса "Падаткі Беларусі".

***

У чацвер, 26 кастрычніка, правядзе прыём па асабістых пытаннях Дзяніс Уладзіміравіч Фурсаў, прававы інспектар Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці. Звяртайцеся ў філіял "Міёрскага мясакамбіната" ААТ "Полацкі КХП" з 11 да 13 гадзін. Спецыяліст растлумачыць нормы заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.
З 13 да 15 гадзін прыём пройдзе ў раённым аб'яднанні прафсаюзаў (кабінет №29 у будынку райвыканкама).
Пракансультавацца можна па тэлефоне 4 98 94.
***
У пятніцу, 27 кастрычніка, Наталля Славаўна Шаламаева, намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне пракансультуе па пытаннях функцыянавання механізму электронных рахункаў-фактур. Звяртайцеся з 12 да 13 гадзін на нумар 8 (0214) 42 83 43.

***

У суботу, 28 кастрычніка, звяртайцеся да Наталлі Аляксандраўны Птуха, намесніка начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне. Тэлефануйце з 9 да 12 гадзін на нумар 8 (0214) 42 09 55.

***

У суботу, 28 кастрычніка, на пытанні жыхароў раёна адкажа намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Таццяна Алегаўна Стальмачонак. Тэлефануйце на нумар 4 28 41 з 9 да 12 гадзін. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.