У чацвер, 12 красавіка, ля тэлефона 4 12 50 дзяжурыць начальнік Міёрскага ВЭС Полацкага ЗВЭС Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Раман Феліксавіч Пухальскі. Звяртайцеся з 11 да 12 гадзін.
*** У чацвер, 12 красавіка, на сувязі з насельніцтвам начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Раманавіч Фурс. Звяртайцеся з 15 да 17 гадзін на нумар 5 63 02. *** У суботу, 14 красавіка, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне Галіна Іванаўна Болсун адкажа на хвалюючыя пытанні. Тэлефануйце з 9 да 12 гадзін на нумар 8(0214) 42 51 26. *** У суботу, 14 красавіка, з 9 да 12 гадзін на сувязі з насельніцтвам галоўны інжынер ДЛГУ “Дзісенскі лясгас” Вячаслаў Аляксеевіч Дубатоўка. Тэлефануйце на нумар 3 77 01.
***
У суботу, 14 красавіка, на пытанні жыхароў раёна адкажа намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Таццяна Алегаўна Стальмачонак. Тэлефануйце на нумар 4 28 41 з 9 да 12 гадзін.
***
У суботу, 14 красавіка, у Міёрскім райвыканкаме правядзе асабісты прыём грамадзян Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Анатоль Барысавіч Чорны. Звяртайцеся з 10 да 11 гадзін. Папярэдні запіс на прыём — 13 красавіка да 14.00. Тэлефон 4 97 72.