С участием мотоциклистов

С участием мотоциклистовБольш за 700 парушэнняў Правіл дарожнага руху матацыклістамі зарэгістравана ў вобласці з пачатку года. З іх удзелам здарылася 9 ДТЗ, у якіх 3 кіроўцы загінулі і 8 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
 
Нярэдка да смяртэльнага зыходу прыводзіць кіраванне двухколавым мотатранспартам у стане алкагольнага ап'янення. Сёлета выяўлена 75 падобных парушэнняў. Распаўсюджаны сярод матацыклістаў язда без правоў, выезд на паласу сустрэчнага руху, перавышэнне хуткасці.
Трагічныя вынікі мела нядаўняя аварыя ў Оршы. Каля дзвюх гадзін ночы 15 мая на скрыжаванні вуліц сутыкнуліся легкавы аўтамабіль з 60-гадовым вадзіцелем і матацыкл, якім кіраваў 25-гадовы мужчына. Ад атрыманых траўм абодва загінулі. Па папярэдніх дадзеных, вадзіцель аўтамабіля выязджаў з другараднай дарогі на галоўную, па якой рухаўся матацыкліст.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае кіроўцам двухколавага мотатранспарта пра абавязковае выкананне хуткасных рэжымаў, правіл манеўравання, выкарыстанне моташлемаў. Уладальнікі матацыклаў і мапедаў абавязаны рухацца і ўдзень з уключаным бліжнім святлом фар, рэгістраваць транспарт і ні ў якім выпадку не "сядлаць коней", не маючы на тое правоў.

Аддзяленне агітацыі і прапаганды 
ДАІ УУС аблвыканкама.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.