За перавышэнне хуткасці ў чэрвені панеслі адміністрацыйнае пакаранне 102 кіроўцы. За першы летні месяц выяўлена 325 фактаў парушэння правіл дарожнага руху.
25 кіроўцаў не прышпіліліся рэменем бяспекі. Дзевяць селі за руль, не маючы вадзіцельскіх правоў. Восем затрыманы ў стане алкагольнага ап’янення. Чатыры не ўступілі дарогу пешаходу на пешаходным пераходзе.
Сярод пешаходаў 31 парушальнік. У тым ліку трое знаходзіліся ў нецвярозым стане, шэсць – без святлоадбівальных элементаў. Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 11 веласіпедыстаў.
Дарожна-транспартных здарэнняў з параненымі і загінулымі не зарэгістравана.
Фота для ілюстрацыі.
Вольга ШВЯЦОВА,
старшы інспектар па адміністрацыйнай
практыцы аддзялення ДАІ РАУС.