Міёрски РГЗ папярэджвае
gazeta 26-04-2023, 11:03 467 Здарэнні
Газ стаў натуральнай патрэбай. Часцей за ўсё мы выкарыстоўваем яго ў газавай пліце, калонцы і катле, каб стварыць цяпло і ўтульнасць. Але газ – не толькі даброты. Ён гаручы і выбухова небяспечны. Пры спальванні выдзяляюцца прадукты гарэння, сярод якіх нябачны і неадчувальны чадны газ.
ПРЫСУТНАСЦЬ НЕБЯСПЕЧНЫХ ПАРОЎ У ПАВЕТРЫ НЕ ВЫЯВІЦЬ БЕЗ СПЕЦЫЯЛЬНАГА АБСТАЛЯВАННЯ – СІГНАЛІЗАТАРА ЧАДНАГА ГАЗУ. На шчасце, яго смяротная канцэнтрацыя ўтвараецца не адразу, таму першыя сімптомы атручвання чалавек можа вызначыць сам. З’яўляецца пачуццё цяжкасці і пульсацыя ў галаве, боль у вобласці скроняў і лба, у вачах мільгаціць, у вушах шуміць. Адольваюць дрыжыкі, слабасць, ванітаванне, ірвота, аглушанасць.
Каб аказаць першую дапамогу пры атручванні чадным газам, неабходна тэрмінова вынесці пацярпелага на свежае паветра. Калі ён апрануты – расшпіліць каўнер, вызваліць ад цеснага адзення. Расцерці скроні нашатырным спіртам і даць яго панюхаць. Ватку неабходна трымаць на адлегласці не бліжэй за сантыметр ад кончыка носу і махаць ёй.
КАБ ПАЗБЕГНУЦЬ АТРУЧВАННЯ ЧАДНЫМ ГАЗАМ:
правярайце спраўнасць і прыдатнасць дымавых і вентыляцыйных каналаў;
перад выкарыстаннем газавых воданагравальнікаў і катлоў з адчыненай камерай згарання рэгулярна правярайце наяўнасць цягі.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў Міёрскі раён газазабеспячэння па адрасе г. Міёры, вул. Кірава, 3 А або на нумары 4 10 04, 4 12 90, 4 21 43.
Пры паху газу тэлефануйце 104.
Канстанцін МАТЭЛЕНАК,
начальнік Міёрскага РГЗ.
Фота для ілюстрвцыі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.