"Неделя леса — 2017"

"Неделя леса — 2017"З 1 да 8 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў рэспубліцы пройдзе традыцыйная добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу-2017". Прысвечана яна аднаўленню лясоў, пашкоджаных мінулагоднімі стыхійнымі бедствамі. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, дастаткова звярнуцца ў ДЛГУ "Дзісенскі лясгас" або бліжэйшае лясніцтва.

 

Трэба адзначыць, што ў Беларусі з кожным годам более ахвотнікаў далучыцца да карыснай справы па лесааднаўленні. Акцыя 2016 года стала самай масавай: у пасадцы дрэўцаў прынялі ўдзел амаль 81 000 чалавек.


Сёлетні "Тыдзень лесу" юбілейны — дзясяты. Мяркуецца, што збярэ шмат актывістаў. Лясніцтвы вызначылі для лесапасадкі ўчасткі. Ёсць пасадачны матэрыял, прылады працы. Перад работай валанцёры пройдуць інструктаж.


Рэгістрацыя ўдзельнікаў акцыі пачалася ў Дзісенскім лясгасе. Жадаючым далучыцца трэба звярнуцца і ў бліжэйшыя лясніцтвы па наступных тэлефонах: Міёрскае (ляснічы Цярэшка Аляксандр Валер'евіч-8 (02152)41217), Перабродскае (Сямчонак Васіль Мікалаевіч-8(02152)48687), Германавіцкае (Мятлёнак Сяргей Багуслававіч-8(02154)39119), Новапагосцкае (Мішук Мікалай Рыгоравіч-8(02152)54647), Дзісенскае (Шастакевіч Іван Іванавіч-8(02152)37308), Язненскае (Шчарбіцкі Андрэй Міхайлавіч-8(02152)39672), Празарокскае (Янкоўскі Іван Аляксандравіч-8(02156)36444), Лужкоўскае (Андзілеўка Іван Уладзіміравіч-8(02154)38337), Узмёнскае (Быкаў Фёдар Дзянісавіч-8(02152)33210).


Алена КОНАХ, намеснік дырэктара
па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ "Дзісенскі лясгас".

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.