Добровольная акция "Неделя леса"

Добровольная акция "Неделя леса"З 2 да 9 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі ва ўсіх арганізацыях галіны праводзіцца добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу-2016", прысвечаная 30-годдзю з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 
 
Яе мэтай з'яўляецца захаванне і памнажэнне зялёных насаджэнняў, прыцягненне ўвагі грамадскасці да рашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.

У адпаведнасці з распрацаванай ДЛГУ "Дзісенскі лясгас" праграмай на працягу акцыі будзе праводзіцца пасадка маленькіх дрэўцаў на плошчы 32,4 гектара, рамонт і добраўпарадкаванне месц адпачынку, ліквідацыя несанкцыянаваных звалак, ачыстка прыдарожных палос і экалагічных сцежак.

ДЛГУ "Дзісенскі лясгас" звяртаецца да школьнікаў, дарослага насельніцтва з заклікам прыняць актыўны ўдзел у пасадцы дрэў і веснавым добраўпарадкаванні лясоў і населеных пунктаў, месц адпачынку, іншых работах. Пра іх даведаецеся ў бліжэйшым лясніцтве або лясгасе па тэл. 3 72 64; 3 78 86.

Алена КОНАХ,
намеснік дырэктара ДЛГУ
"Дзісенскі лясгас" па ідэалагічнай рабоце.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.