Министерский диплом представительнице Миорского района

Нагадаю, што 21 ліпеня былі падведзены вынікі абласнога этапа конкурсу на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку. Сярод 39 удзельнікаў у намінацыі "Наш агульны дом" з нарысамі, артыкуламі, рэпартажамі, заметкамі і каментарыямі аб беражлівых адносінах да прыроды, навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні, ахове прыродных багаццяў і іншым у СМІ выступалі вучні, аматары і прафесіяналы.

Сярод пераможцаў-аматараў аказаліся дзве прадстаўніцы Міёрскага раёна—першае месца заняла Ала Пятроўна Майсяёнак з Дзісны, а трэцяе—Эльвіра Францаўна Хахель з Чапукоў.
І вось новае прыемнае паведамленне. Толькі што падведзены вынікі рэспубліканскага этапа конкурсу на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку. У ім дыпломам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзя Рэспублікі Беларусь за другое месца сярод аматараў узнагароджана Ала Пятроўна Майсяёнак.

Аляксандр ВАЯВОДАЎ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.