Конкурс на лучшую публикацию на экологическую тематику шагает по Витебщине
gazeta 3-04-2020, 10:30 372 Прырода і экалогія
Абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя загадам «Аб правядзенні абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу на найлепшую публікацыю на экалагічную тэматыку» зацвердзіў сёлетні склад аргкамітэта пад кіраўніцтвам намесніка старшыні камітэта Пятра Дука. Па-ранейшаму ён называецца «Наш агульны дом» і мае на мэце фарміраванне ў насельніцтва экалагічнай культуры, выхаванне беражлівых адносін да прыроды.
Традыцыйныя тэмы – навядзенне парадку на зямлі, добраўпарадкаванне, абыходжанне з адходамі, ахова водных рэсурсаў, атмасфернага паветра, жывёльнага і расліннага свету, укараненне новых тэхналогій ва ўсіх гэтых напрамках дзейнасці.
Да ўдзелу запрашаюцца вучні, аматары і прафесіяналы. Ім трэба даслаць у раённую інспекцыю публікацыі, што пабачылі свет у перыядычных выданнях з 15 мая 2019-га да сярэдзіны мая 2020-га. Матэрыялы павінен суправаджаць інфармацыйны лісток з указаннем намінацыі, катэгорыі, прозвішча, імя і імя па бацьку, узросту аўтара, паштовага адраса і тэлефона. Для пераможцаў прадугледжаны грашовыя прэміі.
На абласным этапе найлепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу будуць вызначацца да 15 ліпеня, на рэспубліканскім – да 5 жніўня.
Фота для ілюстрацыі.
Іван РУНДО, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.