22 марта — Всемирный день водных ресурсов

22 марта — Всемирный день водных ресурсов Пераацаніць ролю водных рэсурсаў у жыцці чалавецтва складана. Менавіта таму з мэтай іх захавання і рацыянальнага карыстання ў 1993 годзе было прынята рашэнне абвясціць 22 сакавіка Сусветным днём
водных рэсурсаў.

 

У рэчышчы значнай даты нельга не ўзгадаць дзяржаўны прыродаахоўны ландшафтны заказнік Ельня. Гэтае балота з'яўляецца своеасаблівым генератарам прэснай вады ў мясцовасці. Папаўняючыся толькі за кошт атмасферных ападкаў, яно ўздзейнічае на мікраклімат мясцовасці і сілкуе рэкі басейна Заходняй Дзвіны. 

 

Значны ўрон прыроднаму аб'екту быў нанесены падчас правядзення дрэнажных каналаў і меліярацыі—парушыўся водны баланс, з-за чаго пачаліся пажары, самы моцны з якіх адбыўся ў 2002 годзе. У хуткім часе была прынята дзяржаўная праграма аб аднаўленні гідрарэжыму балота. Па ініцыятыве грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" сіламі валанцёраў на перыферыі балота пачалі будавацца плаціны, што крыху палепшыла становішча. Аднак, нягледзячы на гэта, на балоце засталіся праблемныя ачагі, якія ў выпадку засухі могуць пагражаць узгараннямі.
З мэтай забеспячэння пажарабяспекі, узняцця грунтовых вод і аднаўлення балота ў яго натуральным стане быў распрацаваны праект "Тарфянікі 2", у рамках якога плануецца будаўніцтва 48 стацыянарных плацін на Дульскім канале, канале Бярэжа, рэчках Ельнянка і Волта. Грамадскае слуханне па ім адбылося ў візіт-цэнтры "Ельня" ў сярэдзіне сакавіка.
У абмеркаванні "Тарфянікаў 2" прынялі ўдзел не толькі навукоўцы, але і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Прэзентаваў праект і адказваў на пытанні намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце ДНУ "ІЭБ НАН Беларусі" Д.Г. Груммо. Папярэдне на працягу месяца прадстаўнікі заказніка і ГА "АПБ" уносілі ў праект шматлікія карэкціроўкі. Усе яны былі ўлічаны, і ў сваім выступленні Дзмітрый Генадзьевіч прапанаваў рашэнне кожнай з іх.
Так, работы былі перанесены з мая на верасень, бо тэрыторыя іх правядзення супала з гняздоўямі чырвонакніжных птушак. Таксама ўлічана, што цэнтральная частка заказніка з'яўляецца месцам прыпынку міграцыі шэрага жураўля, і таму будаўніцтва распачнецца пасля яе заканчэння. 
З мэтай выключэння небяспекі падтаплення зямель ляснога фонду, колькасць плацін была зменшана з 57 да 48. Не забыліся і на мясцовае насельніцтва—праз асноўныя сцежкі праходу на балота будуць пастаўлены масткі.
Па пытаннях работы тэхнікі вырашана пераняць вопыт латвійскіх калег і выкарыстоўваць для руху рабочага транспарта драўляныя насцілы.
Прыемна, што ў абмеркаванні прынялі ўдзел не толькі навукоўцы, але і прадстаўнікі ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны", Міёрскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя, магчымыя падрадчыкі ў асобе галоўнага інжынера УП "Міёрскае ПМС" А.А. Жураўскага і г.д.
Варта адзначыць, што дадзены праект нясе велізарную карысць і ў плане захавання прыроды заказніка, і ў агульначалавечым маштабе.
Іван БАРОК.

Значны ўрон прыроднаму аб'екту быў нанесены падчас правядзення дрэнажных каналаў і меліярацыі — парушыўся водны баланс, з-за чаго пачаліся пажары, самы моцны з якіх адбыўся ў 2002 годзе. У хуткім часе была прынята дзяржаўная праграма аб аднаўленні гідрарэжыму балота. Па ініцыятыве грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" сіламі валанцёраў на перыферыі балота пачалі будавацца плаціны, што крыху палепшыла становішча. Аднак, нягледзячы на гэта, на балоце засталіся праблемныя ачагі, якія ў выпадку засухі могуць пагражаць узгараннямі.

 

З мэтай забеспячэння пажарабяспекі, узняцця грунтовых вод і аднаўлення балота ў яго натуральным стане быў распрацаваны праект "Тарфянікі 2", у рамках якога плануецца будаўніцтва 48 стацыянарных плацін на Дульскім канале, канале Бярэжа, рэчках Ельнянка і Волта. Грамадскае слуханне па ім адбылося ў візіт-цэнтры "Ельня" ў сярэдзіне сакавіка.У абмеркаванні "Тарфянікаў 2" прынялі ўдзел не толькі навукоўцы, але і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Прэзентаваў праект і адказваў на пытанні намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце ДНУ "ІЭБ НАН Беларусі" Д.Г. Груммо.

 

Папярэдне на працягу месяца прадстаўнікі заказніка і ГА "АПБ" уносілі ў праект шматлікія карэкціроўкі. Усе яны былі ўлічаны, і ў сваім выступленні Дзмітрый Генадзьевіч прапанаваў рашэнне кожнай з іх.Так, работы былі перанесены з мая на верасень, бо тэрыторыя іх правядзення супала з гняздоўямі чырвонакніжных птушак. Таксама ўлічана, што цэнтральная частка заказніка з'яўляецца месцам прыпынку міграцыі шэрага жураўля, і таму будаўніцтва распачнецца пасля яе заканчэння. З мэтай выключэння небяспекі падтаплення зямель ляснога фонду, колькасць плацін была зменшана з 57 да 48. Не забыліся і на мясцовае насельніцтва — праз асноўныя сцежкі праходу на балота будуць пастаўлены масткі.

 

Па пытаннях работы тэхнікі вырашана пераняць вопыт латвійскіх калег і выкарыстоўваць для руху рабочага транспарта драўляныя насцілы.Прыемна, што ў абмеркаванні прынялі ўдзел не толькі навукоўцы, але і прадстаўнікі ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны", Міёрскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя, магчымыя падрадчыкі ў асобе галоўнага інжынера УП "Міёрскае ПМС" А.А. Жураўскага і г.д.Варта адзначыць, што дадзены праект нясе велізарную карысць і ў плане захавання прыроды заказніка, і ў агульначалавечым маштабе.

 

Іван БАРОК.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.