"Зелёная школа"
gazeta 14-05-2012, 10:03 2 094 Прырода і экалогія
Ажыццяўляецца праект па развіцці сеткі “Зялёных школ” у Мастах, Кобрыне і Міёрах. Праграма гэтая прадугледжвае паглыбленае вывучэнне экалагічнай тэматыкі на факультатыўных занятках, спецыяльных курсах.
З 20 па 22 красавіка ў раёне праведзены навучальны семінар, прысвечаны рабоце па розных экалагічных накірунках. На яго былі запрошаны настаўнікі біялогіі школ Міёршчыны. Да іх наведаліся спецыялісты міністэрстваў адукацыі і аховы навакольнага асяроддзя, навукоўцы з Гродзенскага ўніверсітэта, прадстаўнікі адміністрацыі заказніка “Ельня”, райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Ставілася задача азнаёміцца з дзейнасцю адміністрацыі заказніка “Ельня” па захаванні біяразнастайнасці, вызначыць магчымыя шляхі супрацоўніцтва са школамі раёна, набыць навыкі назірання за аб’ектамі жывой прыроды, пазнаёміцца з магчымасцямі выкарыстання факультатыва “Дзікая прырода Беларусі”, набыць навыкі правядзення школьных экалагічных экскурсій.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся начальнік упраўлення адукацыі В. А. Драба. Вітаў прыехаўшых начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя І. П. Рунда. Пра дзейнасць адміністрацыі заказніка “Ельня” гаварыў дырэктар гэтай дзяржаўнай прыродаахоўнай установы І. І. Барок. Аб інфармацыйных кампаніях і экалагічных акцыях, перспектывах развіцця сеткі “Зялёных школ” у Беларусі расказалі спецыялісты Мінпрыроды і Міністэрства адукацыі.
Настаўнікі школ раёна пазнаёміліся з лепшым замежным вопытам дзейнасці “Зялёных школ”.
У пачатку года ў школах Міёршчыны праводзіліся конкурсы малюнкаў і сачыненняў, прысвечаныя Сусветнаму дню водна-балотных угоддзяў. На іх было прадстаўлена 19 сачыненняў і 28 малюнкаў. Журы, у складзе якога былі спецыялісты праекта ЕС/ПРААН, вызначылі 10 пераможцаў. Гэта Алена Налівайка, Таццяна Кашкур, Алена Шульга, Арцём Балаш, Юрый Кашкур, Уладзімір Слізень, Марыя Сініца, Каця Вахрушына, Вера Тамашэвіч, Андрэй Станевіч. Школьнікі сабраліся ў Міёрскай СШ №2. Кожны з іх атрымаў падарунак. Спецыяліст па сувязях з грамадскасцю сумеснага праекта ЕС/ПРААН Алена Седач пажадала дзецям новых перамог.
Л. КАСАТЫ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.