Сёння трэці дзень доўжыцца ў раёне семінар па праграме “Зялёныя школы”, які праходзіць пад эгідай міністэрстваў адукацыі і прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў рамках праекта праграмы развіцця ААН і Еўрапейскага Саюза. Яго тэма — “Садзеянне развіццю ўсеабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь”. Па ёй працавалі спецыялісты са сталіцы, прадстаўнікі дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Ельня”, работнікі адукацыі з нашага і Шаркаўшчынскага раёнаў пад кіраўніцтвам трэнера Ірыны Клявец.
Методыкай правядзення інтэрактыўных заняткаў падзяліліся педагогі з Дзісенскай, Дварнасельскай, Сіцькоўскай, Перабродскай і Мілашоўскай школ. Адбыўся абмен вопытам работы. Абмяркоўвалі праграмы факультатыва “Зялёныя школы”. На базе СШ №2 адбылося прадстаўленне адпаведнага рэспубліканскага праекта экалагічнай адукацыі, затым ішла работа па напрамках “Электраэнергія” і “Водазберажэнне”. Праведзены практычныя заняткі.
Сёння пасля прадстаўлення і набыцця вопыту работы з сайтам Observado.org з 12 да 14 гадзін у РДК прадоўжыцца інфармацыйна-экалагічная работа з мясцовым насельніцтвам, адбудзецца агульнагарадскі бацькоўскі сход “Рацыянальнае выкарыстанне электраэнергіі дома”. Запрашаем прыняць у ім удзел.
І. БАРОК.