Полноправный хозяин "Белоруса" Иван Толопило из ОАО "Папшули"
gazeta 26-11-2018, 11:50 2 542 МоладзьШэры лістападаўскі дзень. На дварэ холадна і золка. Добра, што субота. Можна застацца дома, заварыць духмяны чай, уключыць цікавы фільм і з галавой акунуцца ў адпачынак пасля працоўнага тыдня. Такія гадзіны рэлаксацыі ў трактарыста-машыніста ААТ “Папшулі” Івана ТАЛАПІЛЫ здараюцца рэдка.
Яшчэ хлапчуком Іван імкнуўся ў кабіну трактара, якім кіраваў тата. Цяпер сам паўнапраўны гаспадар “Беларуса”. У ВОСЕМ раніцы Іван у двары майстэрні. Завёў “Беларус”-1221 і паехаў у поле. Там і засталі яго за працай.
— Аром, — з добрай усмешкай адказвае на пытанне пра фронт работ. — На гэтым трактары часова. Чакаю з рамонту мой “Беларус”-3022. На ім вясной сею, летам сянаж важу, увосень — ару, а зімой кармы разважу.
Клопатаў у маладога сельскага працаўніка хапае круглы год. За справу бярэцца заўзята. У мінулай пасяўной кампаніі стаў лепшым у спаборніцтве сярод сельскай моладзі раёна, вызначыўся ў падрыхтоўцы глебы.
З вясковым укладам жыцця Іван Мікалаевіч знаёмы з дзяцінства. Нарадзіўся і вырас у Папшулях. Бацькі трымалі гаспадарку, дзеці дапамагалі даглядаць жывёлу, нарыхтоўваць сена, палоць агарод.
— Яшчэ малым ездзіў з татам у трактары, ужо ў чацвёртым класе навучыўся кіраваць, — гаворыць субяседнік.
ПАСЛЯ мясцовай дзевяцігодкі Іван адправіўся ў райцэнтр на курсы трактарыстаў. Затым адслужыў у пагранічным войску ў Смаргоні, вярнуўся ў родную вёску, уладкаваўся ў гаспадарку. Першая тэхніка — “Беларус”-1221, праз тры гады атрымаў “Беларус”-3022, баранку якога круціць і цяпер.
— У гаспадарцы адзінаццаць год. Летам амаль без выхадных. Бывае, працоўны дзень у шэсць раніцы пачынаецца і да позняга вечара. Прызвычаіўся да такога парадку. Халоднай парой больш часу на адпачынак, і ў нядзелю выхадны, — расказвае трактарыст-машыніст. — Змяняць месца працы не думаю. Абы гаспадарка мацнела і развівалася.
Родныя брат і сястра Івана ўладкаваліся ў Наваполацку. А яго горад не вабіць. Прыедзе туды па сваіх справах і хутчэй дадому. Па-ранейшаму дапамагае маці-пенсіянерцы па гаспадарцы. На падворку былой даяркі карова, свінні, птушка.
У вольную хвіліну займаецца ўласным аўтамабілем. Тэхніцы патрэбны пастаянны догляд. Трымае ў парадку і агрэгаты да службовага трактара. Калі можа сам справіцца з паломкай, на чужыя плечы работу не перакладае.
НА доўгія размовы часу няма. Чакаюць неўзараныя гектары. Іван вяртаецца ў блакітны “Беларус”. Трактар пакрысе рухаецца наперад, і за плугам замест зялёнай роўнядзі палетка застаюцца карычневыя глыбы свежай зямлі. Наперадзе ў трактарыста-машыніста большая частка працоўнага дня. Шмат можна паспець.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.