Авторизация
 

Сам вучыцца і прыклад паказвае

Сам учится и пример показывает Рабочы стаж у маладога механізатара з ААТ “Папшулі” Івана Талапілы пакуль невялікі. Пасля школы атрымаў прафесію і працаўладкаваўся ў гаспадарку ў родных мясцінах. Затым быў прызваны на службу. Выканаўшы воінскі абавязак, вярнуўся дадому, і ўжо некалькі гадоў працуе на трактары.  Лічыць карысным атрымаць добрую параду ад вопытных трактарыстаў па тэхналогіі палявых работ, настройцы сельгасагрэгатаў.  А галоўны яго дарадца ў гэтым, несумненна, бацька Мікалай Іванавіч, які ў гэтай жа гаспадарцы за рулём “Беларуса” не адзін дзесятак гадоў. Цяпер кіруе МТЗ-1221, а пачынаў з меншых трактароў.

 

— Сын Іван у асваенні новай тэхнікі пераўзышоў Мікалая Іванавіча — ён кіруе больш магутным МТЗ-3022, які абсталяваны шматлікай электронікай і патрабуе спецыяльных навыкаў ў абслугоўванні, — кажа дырэктар сельгаставарыства Васіль Аляксеевіч Кухцінскі. — Для асваення гэтай тэхнікі накіравалі маладога спецыяліста на курсы на Мінскі трактарны завод. Атрыманыя веды Іван ужо трывала замацаваў падчас працы на палетках — трэці год выконвае розныя работы на энерганасычаным трактары. Вясной на яравым кліне шчыруе з шыроказахопным пасяўным агрэгатам АПП-6, летам — у счэпцы  з ПІМам — адвозіць сянажную масу ад кормаўборачных камбайнаў, восенню сее азімыя зерневыя і вядзе ворыва, выкарыстоўваючы абаротны плуг. Хачу адзначыць, што ўжо некалькі гадоў запар хлопец ад раёна ўдзельнічае ў абласным конкурсе маладых аратых, а таму з упэўненасцю можна сказаць, што і ў раёне ён адзін з лепшых.

 

У гэтыя дні ў сельгаставарыстве поплеч з Іванам Талапілам сее збожжавыя і Аляксей Іванавіч Арцімовіч. Працуе ён таксама на МТЗ-3022 з АПП-6. На  менш магутных “Беларусах” з іншымі прычапнымі пасяўнымі агрэгатамі задзейнічаны трактарысты Анатоль Фёдаравіч Морхат і Гардзей Пятровіч Баслак: першы загортвае ў глебу насенне рапсу, другі — кукурузы.

 

Тэмпы і якасць работы механізатараў-сеяльшчыкаў у многім залежаць ад папярэдняй апрацоўкі глебы. На гэтым участку палявых работ заняты Валерый Генадзьевіч Варона (працуе на К-701 з ГД-7) і Леанід Тадэўшавіч Няміра (МТЗ-3022 з чызелем).

 

— Спецыяльна абсталяваная тэхніка дастаўляе са складоў пратручанае насенне, — заўважае малады сеяльшчык. — На ГАЗ-53 з загрузчыкам лоўка засыпае яго ў сеялкі АПП-6 Мікалай Аляксандравіч Сачыўка.

 

І. Талапіла задаволены, што ў гаспадарцы более новай тэхнікі. Сёлета вялікі аб’ём работы выкананы на машыне высокай праходнасці “Раса”. Працуе на ёй Анатоль Пятровіч Варона, які вясной падкарміў КАСам азімыя збожжавыя на 815 гектарах і на 160 — рапс. На гэтых жа ўчастках правёў хімпраполку. Паспеў нават дапамагчы ў сілкаванні азімых культур вадкімі азотнымі ўгнаеннямі хлебаробам ААТ “Дрыгучы”.

 

— Бясспрэчна, будучы ўраджай збожжа, ды і іншых культур, залежыць ад укладу многіх. Вясной мы — сеяльшчыкі — прынялі эстафету ад тых, хто апрацоўваў глебу, запраўляў яе арганічнымі і мінеральнымі ўгнаеннямі. Пазней на гэтых жа ўчастках іншыя трактарысты правядуць догляд пасеваў. А ў жніўні-верасні сюды прыедуць камбайнеры. Вось так, кожны трактарыст на працягу года робіць свой унёсак у агульную справу, — працягвае размову кіраўнік гаспадаркі. — Радуе, калі механізатары не толькі турбуюцца пра забеспячэнне высокай дзённай выпрацоўкі, але і заклапочаны атрыманнем важкага коласа.

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.

 

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 522
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 653
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 033
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 136
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 708
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2020
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта