Авторизация
 

Адукацыя: вынікі і перспектывы

+
Образование: результаты и перспективыУ Беларусі ўступная кампанія прайшла зладжана, фактаў карупцыі не выяўлена. Аб гэтым заявіла намеснік прэм'ер-міністра, старшыня Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі віцэ-прэм'ер Наталля Качанава.
 
У бягучым годзе ўстановы адукацыі скончылі 57,4 тыс. чалавек. ЦТ праходзілі 98,6 тыс. (за наяўнасць мабільных тэлефонаў і шпаргалак адхілены 15). Уступныя іспыты ў ВНУ здавалі 18,7 тыс., у ССНУ—14,2 тыс. юнакоў і дзяўчат.
На гарачую лінію паступіла 50 вусных і 14 пісьмовых зваротаў ад абітурыентаў і бацькоў, якія ў асноўным мелі кансультацыйны характар. Віцэ-прэм'ер адзначыла, што пытанняў менш у параўнанні з папярэднімі гадамі. 

У той жа час выяўлены некаторыя парушэнні, якія ў цэлым не паўплывалі на ход уступнай кампаніі. Напрыклад, Гомельскі філіял Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО" прымаў абітурыентаў, якія скончылі сярэднюю спецыяльную ўстанову, на скарочаную форму навучання на неадпаведныя спецыяльнасці. Напрыклад, размова ідзе пра паступленне на "правазнаўства" пасля заканчэння "цырульніцкай справы". Такая сітуацыя магчыма ў выпадку атрымання другой вышэйшай адукацыі, удакладніла намеснік прэм'ер-міністра.

Яна асабліва адзначыла, што абітурыенты атрымалі 309 максімальных вынікаў—100 балаў (летась было 277 найвышэйшых ацэнак). Прычым тры абітурыенты па ўсіх трох тэстах атрымалі 100 балаў, з іх два—выпускнікі бабруйскай гімназіі. "Амаль 80% абітурыентаў-стобальнікаў па двух прадметах,—выпускнікі ўстаноў адукацыі з рэгіёнаў,—з задавальненнем канстатавала Наталля Качанава.—Гэта сведчанне таго, што ўзровень ведаў вучняў даволі высокі, калі ў школе, гімназіі, ліцэі працуюць моцныя педагогі". Паводле яе слоў, вынікі ЦТ—зрэз работы педагагічных кадраў.

Віцэ-прэм'ер адзначыла, што асабіста азнаёмілася з заданнямі тэстаў на прадмет адпаведнасці іх школьнай праграме (інфармацыю прадставіла Міністэрства адукацыі) і пераканалася ў гэтым: "Сапраўды, часам нават залатыя медалісты паказваюць невысокі вынік на ЦТ. Але гэта не сведчыць пра тое, наколькі складаныя тэсты". Што мае дачыненне да перспектывы іх ўскладнення або спрашчэння, то гэта будзе адбывацца адначасова са змяненнем навучальных праграм. 

У Беларусі ўдасканаляць структуру ЦТ, але пасля таго, як добра будзе ўкаранёна профільнае навучанне і з'явіцца дадатковая частка С для профільных класаў. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. Трэцюю частку тэста абітурыенту будзе неабходна выканаць пры паступленнi на спецы-яльнасцi, дзе вывучаемы на павышаным узроўні прадмет будзе профільным.
Яшчэ адна навацыя, якую плануецца ўвесці з наступнага года,—магчымасць здачы ЦТ адразу па чатырох прадметах. Гэта аблегчыць выбар паміж блізкімі спецыяльнасцямі, пры паступленні на якія трэба здаваць розныя прадметы ў якасці другіх профільных.
Таксама чакаецца, што сертыфікаты па ЦТ будуць сапраўднымі на працягу двух гадоў. Цяпер гэтыя прапановы разглядаюцца ў Адміністрацыі Прэзідэнта. 

Як заявіла на прэс-канферэнцыі намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава, у Беларусі плата за навучанне ў ВНУ і ССНУ фарміруецца, зыходзячы з рэальных затрат установы адукацыі. Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў падкрэсліў, што пры фарміраванні кошту навучання закладваецца мінімальная рэнтабельнасць. З яго слоў, вясной многія ВНУ нязначна ўзнялі плату. Цяпер ва ўніверсітэтах кошт навучання ў сярэднім складае Br1,9 тыс. з улікам дэнамінацыі.

Са слоў прэм'ер-міністра, у гэтым годзе не было праблем з камплектаваннем першых курсаў педагагічных ВНУ—прычым як на бюджэтную, так і на платную формы навучання. Разам з тым, як і летась, "западалі" спецыяльнасці для лёгкай прамысловасці. Былі пэўныя праблемы з запаўненнем месц ва ўстановах адукацыі, якія рыхтуюць кадры для машынабудавання. У мінулым годзе пад дыктоўку рынку працы скарачалі прыём будучых юрыстаў і эканамістаў. А вось папулярнасць прафесій повара, кандытара паступова расце.

Па матэрыялах БЕЛТА
падрыхтавала Н. СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 598
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 608
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 605
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта
Сайт Президента Республики Беларусь Витебское областное управление МЧС Витебский областной исполнительный комитет Миорский районный исполнительный комитет ПФМ: продажа манекенов для одежды.