У АПК магчымасцей шмат, трэба скарыстацца шанцам
gazeta 23-03-2022, 08:48 276 У рэспубліцы
Пра тое, што інтэграцыйныя структуры аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці для нашай краіны – амаль што нацыянальны праект, гаварылася неаднойчы. У выпадку поспеху дадзены вопыт можа быць выкарыстаны і ў іншых рэгіёнах. Прапанаваная рэструктурызацыя АПК вобласці выглядае перспектыўна. Але ці ёсць вынік? Эфектыўнасць работы аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці ў мінулую пятніцу вывучалі ў Глыбокім.
І самім смачна, і іншых накормім
Напачатку Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з работай Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната, дзе быў рэалізаваны Указ ад 25 лютага 2020 года № 70 «Аб развіцці прамысловага комплексу Віцебскай вобласці». На базе арганізацыі створаны аграхолдынг, які ўключае 23 сельгасарганізацыі. У яго складзе галаўное прадпрыемства, размешчанае ў Глыбокім, і вытворчы філіял «Браслаўрыба». Камбінат з’яўляецца заснавальнікам і ўласнікам Глыбоцкага мясакамбіната, ТУП «Глыбоцкі колас», сельгаспрадпрыемстваў «За Радзіму», «Мнюто», «Мярэцкія», «Каралі», «Канстанцінаў Двор», «Галубічы».
Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат – найбуйнейшы вытворца малочных прадуктаў, на якім перапрацоўваецца каля 16 % малака Віцебскай вобласці. Выпускае амаль 80 найменняў прадукцыі, што рэалізуецца пад брэндам «Глыбокае» на тэрыторыі Беларусі, а таксама пастаўляецца на рынкі Расіі, Казахстана, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Узбекістана, Таджыкістана, Кыргызстана, Ізраіля і іншых краін.
Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся работай прадпрыемства, тэхналогіямі і ступенню перапрацоўкі сыравіны. У прыватнасці, размова ішла пра малочную сыроватку, якую раней утылізавалі. Аднак гэта запатрабаваная сыравіна і экспартны прадукт. Як адзначыў Прэзідэнт, асабліва на фоне санкцыённага ціску, росту цэн і попыту на прадукты харчавання ў свеце. Адзін з брэндаў Глыбоцкага раёна – згушчанае малако. Вырабляецца ўжо звыш 50 гадоў. Прадукт натуральны, у яго складзе – малако і цукар. На стале адразу некалькі відаў: з вішняй, арахісам, цыкорыем, імбірным пернікам. Прэзідэнта і ўсіх прысутных пачаставалі.
Прапанова – мясакамбінаты аб’яднаць
Наступным аб’ектам наведвання Прэзідэнта стаў мясакамбінат. Адразу – размова пра сыравінныя зоны. Гэта слабая кропка рэформы АПК Віцебшчыны. Пра сітуацыю ў цэлым крыху пазней на нарадзе праінфармаваў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін:
– Асноўная праблема – недастатковая загрузка перапрацоўчых прадпрыемстваў у вобласці. Усім проста не хапае сыравіны. Мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы за 2021 год былі загружаны ўсяго на 31 %, за студзень-люты сёлета – на 26,5 %. Малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы – на 74 і 75 % адпаведна.
Магутнасці пры гэтым ёсць. У цэхах гучыць прапанова: аб’яднаць Глыбоцкі мясакамбінат з аналагічным у Міёрах. Кіраўнік дзяржавы ў цэлым не супраць, але жадае вывучыць пытанне дадаткова падчас плануемага наведвання вытворчасці белай бляхі на металапракатным заводзе ў Міёрах. Бо і нюансаў хапае. Неабходна, у прыватнасці, граматна пераразмеркаваць працоўныя рэсурсы, каб людзі не засталіся без работы.
Прыйшоў час за вынікі спытаць
Амаль тры гадзіны доўжылася размова ў Глыбоцкім райвыканкаме. Нараду прысвяцілі рабоце інтэграцыйных структур у Віцебскай вобласці, і яна стала добрым устрэсваннем для рэгіёна ва ўжо фірменным для нашага Прэзідэнта стылі «распранацца і працаваць».
У лютым 2020-га прыняты Указ «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці», якім прадугледжвалася стварэнне інтэграцыйных структур.
– Тады прыкладна ў такім скла-
дзе вы запэўнівалі мяне і ўсю краіну, што гэта адзіны спосаб, які можа вывесці вас на добрае жыццё. Два гады мінула з моманту карэкціроўкі адпаведных дакументаў. Абсалютна ўсё, што прасіў Віцебскі аблвыканкам, дзяржава выканала. І нават больш. Даравалі, спісалі, далі адтэрміноўкі, растэрміноўкі, адкрылі спецрахункі, працэнты гасім і г. д. Прыйшоў час спытаць за вынік, – узгадаў Прэзідэнт. І канстатаваў, што абстаноўка ў свеце і нашым рэгіёне зусім не простая:
– Што да вас, то вы сур’ёзна запазычыліся краіне і бюджэту. І прама скажу, жалезабетонна вы павінны вяртаць тыя сродкі, якія ў вас уклалі і аказалі вам падтрымку.
Пакуль жа не выйшлі на неабходныя параметры развіцця, што мае дачыненне да аб’ёмаў вытворчасці, загрузкі магутнасцей, і самае галоўнае, фінансавых паказчыкаў: прыбытку, рэнтабельнасці, экспарту і абслугоўвання пазык. Рэакцыя Аляксандра Лукашэнкі была жорсткай:
– Лічу такое становішча крайне ненармальным, што ў цэлым па ўсім аб’яднанні за мінулы год атрыманы страты ад рэалізацыі. Палова арганізацый працуе з адмоўнай рэнтабельнасцю. Выраслі пратэрмінаваныя даўгі, у росквіце пасрэднікі і схемы выдачы шматгадовых авансаў з боку перапрацоўшчыкаў на карысць эфектыўных гаспадарак.
Ёсць факты затрымак заробку радавым працаўнікам. Вялікая праблема для вобласці – бягучасць кадраў у сферы АПК. Палова кіраўнікоў са стажам работы менш за тры гады. Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў аб’яднаннях не хапае заатэхнікаў, аграномаў, ветурачоў і іншых патрэбных спецыялістаў. Пакуль не вырашым кадравае пытанне, не вырашым і іншыя.
Без кадраў і дысцыпліны любая ідэя правальная
На нарадзе дэталёва разбіраліся ў сітуацыі, пачынаючы з арганізацыйных пытанняў. Гэта мела дачыненне да вертыкалі кіравання, ролі віцебскага канцэрна «Мяса-малочныя прадукты», удзелу Мінсельгасхарчу, а таксама даручэнняў старшыням райвыканкамаў па персанальнай адказнасці за два – тры найбольш слабыя сельгаспрадпрыемствы. У гэтым кантэксце беларускі лідар зноў апеліруе да пытання дысцыпліны. Бо без яе любая ідэя, па сутнасці, правальная.
Прэзідэнт запатрабаваў выніку, раскрытыкаваў сітуацыю, калі кіраўнікі не могуць падняць адсталую гаспадарку з 2-3 тысячамі гектараў:
– Ды гэта двума трактарамі можна пераараць. Прыватнік адзін бярэ гаспадарку, не баіцца і гатовы на ім працаваць. Ды аб’яднайцеся і падыміце гэту гаспадарку! Бяздзелле недапушчальна! Нават калі рыдлёўкай заўтра трэба зямлю перакапаць. Няўжо вы не адчуваеце, якая сітуацыя? Мы хочам быць незалежнымі, а паварушыцца дзеля яе ніхто не хоча. Калі вы выбралі незалежнасць, давайце «ўкалываць».
Што тут вы мне гэты лічбы круціце-верціце. Трэба малако і мяса! У вас ёсць вытворчыя магутнасці, перапрацоўчыя. Загрузіце іх, і я да вас прэтэнзій мець не буду. Тады ў вас будуць грошы. Пачынайце з кадраў! Навядзіце парадак.
Кіраўнік дзяржавы даручыў таксама больш увагі надаваць севазвароту:
– Вызначыцеся з севазваротам, нарэшце, што вы тут будзеце вырошчваць. Калі вы разумееце, што ў Талачыне можна бульбу, а ў Аршанскім раёне зерне вырабіць, вырабляйце, свінафермы стаўце. Для таго каб накарміць кароў, не трэба тут, у Глыбокім і ў Верхнядзвінскім раёне, свіней гадаваць. Калі тут трэба вырабляць ялавічыну і малако, дык пад гэта і зрабіце севазварот.
Па матэрыялах БЕЛТА і СМІ

Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.