Авторизация
 

Аляксандр Лукашэнка паўтарыў сваё патрабаванне: сельскую гаспадарку Віцебскай вобласці трэба істотна мадэрнізаваць

 Праблемныя аспекты работы аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці абмяркоўвалі на нарадзе, якую Прэзідэнт правёў у лістападзе ў Віцебску. Тады разглядалася прапанова стварыць у вобласці супербуйны холдынг, аднак кіраўнік дзяржавы запатрабаваў «ісці ад зямлі» і разумна развіваць ужо існуючыя інтэграцыйныя структуры. Акрамя таго Аляксандр Лукашэнка прапаноўваў разгледзець магчымасць прыватызацыі і продажу інвестарам тых гаспадарак, якія не могуць самастойна эфектыўна дзейнічаць.

Якія выпрацаваны мадэлі фінансавага аздараўлення прадпрыемстваў і што гэта дасць у выніку? Як будзе наве- дзены парадак у гаспадарчай дзейнасці і ці вызначылася кіраўніцкая вертыкаль Віцебшчыны, што рабіць далей, – з такімі пытаннямі звярнуўся Прэзідэнт да ўдзельнікаў нарады 28 студзеня.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што работнікі прадпрыемстваў АПК у Віцебскай вобласці, ад радавых да кіраўнікоў, павінны працаваць з максімальным напружаннем, каб не толькі вярнуць даўгі, але і вывесці свае прадпрыемствы на бясстратную работу. Разам з тым, неабходна забяспечыць людзям дастойны заробак.


Мадэрнізацыя павінна ісці па галоўным напрамку: што будуць вырошчваць у Віцебскай вобласці – зоне не проста рызыкоўнага, а крытычнага земляробства? З улікам асаблівасцей рэгіёна, у многіх раёнах неэфектыўна, напрыклад, вырошчваць кукурузу на зерне, іншыя культуры, таму канцэнтравацца неабходна на вытворчасці малака і мяса.


– Галоўнае, што зрабілі правільна ў Віцебскай вобласці, – пайшлі ад патрэб перапрацоўшчыкаў, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Уключылі ў холдынгі калгасы і саўгасы. Калі ласка, дайце малако і мяса. Давядзіце, як у савецкія часы, заданні, планы, аб'ёмы, якія яны павінны выдаць перапрацоўчым прадпрыемствам.


Размовы пра спісанне даўгоў не можа быць:
– Што вінен, аддаць павінен. Вярніце даўгі. Размова можа ісці толькі пра тое, што мы вам дадзём нейкую аддушыну, каб вы маглі схапіць свежага паветра, – заявіў кіраўнік дзяржавы.


Паводле слоў прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, аграпрамысловы комплекс Віцебскай вобласці павінны Br3 мільярды. Спецыялісты прапрацоўвалі розныя варыянты, што рабіць з гэтай запазычанасцю, але да адзінага рашэння пакуль не прыйшлі.


– Пры ўсёй макраэканамічнай стабільнасці ў нас праблем хапае ў эканоміцы, з гэтага трэба зыходзіць, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – Або пакідайце гэтыя даўгі ў калгасах і саўгасах (мы іх адтэрмінуем, і банкі будуць на іх у перыяд адтэрміноўкі нармальна глядзець, а не каэфіцыенты лічыць), або мы перададзём гэтыя даўгі галаўному прадпрыемству, або акумулюем у агенцтве (сярод прапаноў – стварыць арганізацыю па кіраванні даўгамі. – Заўвага БЕЛТА).


Кіраўніку дзяржавы прапанавалі правесці «тэхнічную расчыстку» балансаў прадпрыемстваў, каб у іх не лічылася даўгоў. Гэта дасць магчымасць аўтаматычна палепшыць каэфіцыенты плацежаздольнасці прадпрыемстваў, яны стануць больш прывабнымі пазычальнікамі.


– Прапрацоўвайце пытанне (калі гэта магчыма) у агенцтва сканцэнтраваць даўгі, – сказаў Прэзідэнт. – Але абавязкова яны (прадпрыемствы. – Заўвага БЕЛТА) хоць па цэнту, па рублю павінны плаціць. Няхай гэты год мы ім скажам: давайце паглядзім, як будзеце працаваць. З 1 студзеня будучага года яны хоць рубель павінны плаціць, і ведаць, што па даўгах трэба разлічвацца, ніякага спісання!


Прэзідэнт даручыў прывесці ў парадак тое, што ёсць: базу, машынныя двары, комплексы, збожжатакі, фермы. Прымусіць людзей якасна выконваць свае функцыянальныя абавязкі. Асноўная адказнасць за гібель жывёл – на работніках прадпрыемстваў. «Гэта нікуды не варта, што мы 92 тысячы галоў жывёлы загубілі ў цэлым па краіне!» – сказаў Прэзідэнт.


– Сёння павінна быць самая жорсткая тэхналагічная дыктатура і дысцыпліна, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. – У гэтым годзе подзвігі будзем здзяйсняць з тымі людзьмі, якія ў нас ёсць, і на той базе, якая ў нас створана ў Віцебскай вобласці.
Забеспячыць людзей жыллём кіраўнік дзяржавы назваў найважнейшай задачай. На яго думку, трэба вярнуцца да практыкі будаўніцтва дамоў у аграгарадках.


Гэтым мог бы заняцца філіял Шклоўскага завода газетнай паперы «Домабудаванне», лічыць Аляксандр Лукашэнка. «Вось тут плячо падставім», – падкрэсліў ён.


Для падтрымкі маладых аграрыяў прапаноўвалася замяніць тэрміновую ваенную службу на службу ў рэзерве. Кіраўнік дзяржавы падтрымаў ідэю, але даручыў дэталёва вывучыць пытанне. Размова ішла і пра фінансавае стымуляванне маладых спецыялістаў. Прэзідэнт падкрэсліў: заробак у гэтай сферы павінен быць вартым, аднак рэспубліканскі і абласны бюджэты не трэба перагружаць стварэннем новых фондаў падтрымкі, як гэта прапаноўвалася.


Кіраўнік дзяржавы заявіў, што цяпер Віцебскую вобласць «трэба разварушыць». Указ, які павінен пасадзейнічаць развіццю яе аграпрамысловага комплексу, даручыў дапрацаваць у бліжэйшыя пару тыдняў.


Як расказаў журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, канцэпцыя ўказа закладзена ў назве дакумента – у развіцці АПК Віцебскай вобласці, і яна застанецца ранейшай. Асноўная мэта – вызваліць сельскагаспадарчыя арганізацыі ад даўгоў, якія збіраліся дзесяцігоддзямі, каб палепшыць іх плацежаздольнасць, сканцэнтраваць у адной структуры і абслугоўваць на працягу вызначанага ўказам часу ў выглядзе адтэрміноўкі і растэрміноўкі.


Дакумент будзе таксама рэгуляваць асобныя аспекты работы сыравінных зон.
– Адметная рыса ствараемых сыравінных зон у тым, што перапрацоўчае прадпрыемства павінна не толькі разлічвацца за сыравіну, пастаўленую з сельгасарганізацыі, але і перамясціць частку дабаўленай вартасці, якую атрымлівае, у развіццё гэтай сельгасарганізацыі. За кожным прамысловым прадпрыемствам будзе замацавана прыкладна 20 – 30 сельскагаспадарчых арганізацый, – расказаў Мікалай Шарснёў.


На яго думку, такія меры дадуць магчымасць стварыць больш спрыяльныя ўмовы для арганізацый АПК, павялічыць коль- касць пастаўляемай сыравіны і тым самым загрузіць перапрацоўчыя прадпрыемствы, узмацніць эканамічны эфект іх работы. Указ закране дзейнасць 159 арганізацый Віцебскай вобласці, з якіх 130 – сельскагаспадарчыя.

Фота для ілюстрацыі.

Па матэрыялах БЕЛТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 581
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 019
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 126
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Именины 19 октября 2020
Иван, Макар, Никанор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта