Прэс-канферэнцыя з губернатарам
gazeta 3-12-2010, 13:49 1 786 На Віцебшчыне

Мэта публічнай размовы, як адзначыў Аляксандр Мікалаевіч, — імкненне зверыць напрамкі, па якіх рухаецца Віцебшчына. Ён лічыць, што ў развіцці вобласці забяспечана стабільнасць. Па многіх напрамках яна выйшла на лідыруючыя пазіцыі ў рэспубліцы. За пяцігоддзе аб’ём вытворчасці прамысловасці павялічыўся ў 1,4 раза, сельскай гаспадаркі — у 1,2, тавараабарот — у 1,8 раза, больш чым у два разы выраслі інвестыцыі ў народную гаспадарку. І гэта пры тым, што з-за недапаставак нафты знізіў аб’ёмы вытворчасці “Нафтан”. Аднак і гэтае прадпрыемства выходзіць на дакрызісны ўзровень. А для таго, каб менш адчувалася залежнасць ад вынікаў дзейнасці паліўна-энергетычнай сферы, памяншаецца яе ўдзельная вага.
Імклівымі тэмпамі вядзецца імпартазамяшчэнне. Аграпрамысловы комплекс забяспечвае насельніцтва ўласнымі прадуктамі, апошнім часам вобласць не завозіць кармы для жывёлагадоўлі. У выніку інтэнсіўнай работы змяншаецца беспрацоўе, зроблены пэўныя крокі па забеспячэнню дэмаграфічнай бяспекі, на 2011 год прадугледжана павелічэнне бюджэтных асігнаванняў у першую чаргу на ахову здароўя і адукацыю. Адным словам, агульнымі намаганнямі мы будуем дзяржаву для народа.
У вобласці распрацавана 25 праграм, якія выконваюцца за кошт мясцовых рэсурсаў. У кожным раёне з’явяцца прадпрыемствы па перапрацоўцы драўніны. Вялікая ўвага надаецца вытворчасці мясцовых відаў паліва, перапрацоўцы другаснай сыравіны, узводзіцца прадпрыемства па выпуску звадкаванага газу, зменшыць энергаспажыванне дазволяць уласныя святлодыёды. У камунальную ўласнасць перадаюцца рыбазаводы, і іх паболее. Прыгажэюць палі.
Калі раней сваю прадукцыю Віцебшчына пастаўляла ў 67 краін, то цяпер у 112, а трэба — у 130. Задача — паўсямесна ўкараняць інавацыйныя тэхналогіі, сучасныя вырабы, тэхніку.
Рэалізуецца праграма малых гарадоў. А яна прадугледжвае ўзвядзенне не гігантаў, а 640 невялікіх прадпрыемстваў. У гэтай сувязі былі названы Міёры, дзе павінна быць арганізавана вытворчасць для перапрацоўкі драўніны.
Будуць вырашацца сацыяльныя пытанні, а гэта медыцына, адукацыя, спорт, камунальная гаспадарка, узвядзенне жылля, турызм, пашырэнне платных паслуг. На многае з пералічанага будуць прыцягвацца сродкі насельніцтва.
Намечана больш поўна выкарыстоўваць магчымасці рэк. Так, ад Полацка да Віцебска неўзабаве будуць курсіраваць пасажырскія цеплаходы. На Дзвіне з’явяцца 4 ГЭС, першая з іх — Полацкая. Верхнядзвінская будзе ўзводзіцца праз пяцігодку.
Намечана паглыбленне перапрацоўкі сыравіны на мяса-малочных прадпрыемствах. Ільнозаводы аб’ядноўваюцца ў холдынг, які будзе кантраляваць усе працэсы ад вырошчвання даўгунцу да пастаўкі гатовых вырабаў у гандлёвую сетку. Паляпшэнне зерневай гаспадаркі прадугледжвае павелічэнне контурнасці палёў, павышэнне ўрадлівасці глебы і строгае захаванне сучасных тэхналогій. Новая тэхніка ўжо прыйшла ў гаспадаркі. Што да кармоў у жывёлагадоўлі, то яны павінны быць толькі ўласнай вытворчасці.
Шмат намечана зрабіць па замацаванню кадраў. Гэта ўзвядзенне жылля, стварэнне належных умоў для жыцця і працы, рост заробку. Адбываецца амаладжэнне кіраўнікоў. Ствараюцца ўмовы для замацавання спецыялістаў.
Узяты курс на інтэнсіўны шлях развіцця. У кожным раёне з’явяцца новыя буйныя жывёлагадоўчыя фермы, прадугледжана павелічэнне пагалоўя статка і рост яго прадукцыйнасці. Рэспубліка захавала сельскую гаспадарку, цяпер яна павінна імкліва развівацца.
Будаўніцтва застаецца рухавіком развіцця ўсёй вытворчасці. Аб’ёмы яго будуць павялічвацца, у першую чаргу на вёсцы і ў малых гарадах. Належаць мадэрнізацыі прадпрыемствы па выпуску будаўнічых матэрыялаў. Неўзабаве пачнецца вытворчасць блокаў з даламіту.
Значныя сродкі будуць укладзены ў развіццё турызму, стварэнне гасцініц, развіццё пасажырскага транспарту.
Старшыня аблвыканкама звярнуў увагу на неабходнасць паляпшэння работы са зваротамі. У першую чаргу яны тычацца праблем жыллёва-камунальнай гаспадаркі і рамонту жылля, папярэджання алкагалізацыі насельніцтва, паляпшэння медыцынскіх паслуг. Агульнымі намаганнямі будзе працягвацца добраўпарадкаванне.
Задача новай пяцігодкі — у два разы павялічыць унутраны валавы прадукт і давесці сярэдні заробак да тысячы долараў. Багаты чалавек, падкрэсліў Аляксандр Мікалаевіч, — гэта багатае грамадства.
Журналісты пацікавіліся адносінамі А. М. Косінца як даверанай асобы А. Р. Лукашэнкі да цяперашніх альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты. Адказ быў наступны: усе яны будуюць свае перадвыбарныя праграмы на абвінавачваннях і не ўлічваюць, што цяперашні прэзідэнт забяспечыў суверэнітэт дзяржавы, яе харчовую, ваенную і дэмаграфічную бяспеку, развіццё адукацыі, медыцыны і іншых напрамкаў, павысіў ролю рэлігіі, адным словам, захаваў стабільнасць грамадства. Ніхто з цяперашніх прэтэндэнтаў не ўзначальваў вялікіх калектываў, а адпаведна не мае вопыту кіраўніцтва, тым больш, дзяржавай. Нарэшце, ніхто з іх не ўмее зарабляць грошы для сябе, а як яны забяспечаць наш дабрабыт?
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.