Адзіны дзень інфармавання праходзіць сёння на Міёршчыне. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы Віцебскага аблвыканкама сустракаюцца з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам.
На сустрэчу з медыкамі завіталі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая і старшыня абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Жаланава. Асноўная тэма сустрэчы – харчовая бяспека ў краіне ва ўмовах эканамічных санкцый. Пра гэта вяла размову Марына Навіцкая і са старшакласнікамі СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я.Томкі. Разам з тым цікавілася, чым жыве моладзь, як жадае разнастаіць свой вольны час, з якімі прафесіямі імкнецца звязаць будучыню. Пасля сустрэчы кіраўнік музейнага аб’яднання Вітольд Ермалёнак правёў экскурсіі ў гістарычнымі і музеі кнігі і друку.