Миорский мастер-кулинар

Самы гарачы сезон у повараў кафэ "Чайка" летам, калі шмат адпачывальнікаў і вяселляў. Аднак і ў іншую пару года работнікі аб'екта грамадскага харчавання раённага спажывецкага таварыства не застаюцца без справы, бо шмат заказаў з нагоды дзён нараджэння, карпаратываў, жалобных мерапрыемстваў. Арганізуецца харчаванне для розных дэлегацый, удзельнікаў семінараў. А хтосьці наведваецца з сябрамі проста выпіць кубачак кавы. І, напэўна, наўрад ці хто задумваўся, колькі людзей занята прыгатаваннем разнастайных страў. 
 
На гэтае пытанне нам адказаў малады і, як адзначае кіраўнік раённага спажыўтаварыства Святлана Дзмітрыеўна Лясовіч, вельмі перспектыўны повар А. В. Лукоўскі (на здымку).

Миорский мастер-кулинар Да Дня спажыўца

Самы гарачы сезон у повараў кафэ "Чайка" летам, калі шмат адпачывальнікаў і вяселляў. Аднак і ў іншую пару года работнікі аб'екта грамадскага харчавання раённага спажывецкага таварыства не застаюцца без справы, бо шмат заказаў з нагоды дзён нараджэння, карпаратываў, жалобных мерапрыемстваў. Арганізуецца харчаванне для розных дэлегацый, удзельнікаў семінараў. А хтосьці наведваецца з сябрамі проста выпіць кубачак кавы. І, напэўна, наўрад ці хто задумваўся, колькі людзей занята прыгатаваннем разнастайных страў. На гэтае пытанне нам адказаў малады і, як адзначае кіраўнік раённага спажыўтаварыства Святлана Дзмітрыеўна Лясовіч, вельмі перспектыўны повар А. В. Лукоўскі. 

 

— Кухонныя работнікі Наталля Юр'еўна Жабёнак і Ірына Антонаўна Іванова працуюць у кафэ пазменна праз кожныя два дні, а два  повары — па сямідзёнках. Гэта значыць, што адказнасць за абслугоўванне наведвальнікаў, незалежна ад іх колькасці, заўсёды кладзецца на аднаго повара, які разам з іншымі работнікамі кафэ забяспечвае выкананне ўсіх заявак, — адзначае Алег Вячаслававіч. — Я працую штомесяц з 1-га да 7 чысла і з 16 да 23-га. А мая калега — вельмі вопытны і высокапрафесійны повар Надзея Сяргееўна Крук — задзейнічана ў іншыя дні.  

 

Штодзённа на кухні "гарачая пара", асабліва, калі даво-дзіцца абслугоўваць аб'ёмныя спецзаказы. Каб паспець прыгатаваць стравы, прыгожа і х аформіць трэба пашчыраваць. У такія дні на працы ўжо з 7 гадзін, а бывае і з 5, дадому вяртаешся далёка за поўнач.

Як патлумачыў малады спецыяліст, повар не толькі гатуе стравы ў адпаведнасці з  тэхналогіяй і рэцэптурай, ён атрымлівае прадукты і арганізуе іх улік, захоўванне згодна з санітарнымі нормамі, кантралюе тэрміны выкарыстання, складае адпаведную справаздачу. Вывучаючы попыт спажыўцоў, фарміруе асартымент страў і кулінарных вырабаў, складае штодзённае меню.  

 

Акрамя гэтага, у кафэ "Чайка" вырабляюць і паўфабрыкаты: пельмені са свіным і курыным фаршам, галубцы, катлеты, сартыруюць на часткі тушкі курыцы, якія рэалізуюцца праз гандлёвыя ўстановы. Прыгатаванне пельменяў — самая прыемная для Алега Вячаслававіча работа, якая дае час для рэлаксацыі.

— Наведвальнікі кафэ задаволены паслугамі?

— Пра гэта лепш спытацца ў саміх спажыўцоў. Наогул, людзі розныя, у кожнага свой густ і асаблівыя смакавыя прыхільнасці. Адны, напрыклад, з задавальненнем сілкуюцца салатай з грыбамі, а другія, наадварот, гатовы выбіраць кожны кавалачак гэтага прадукту са стравы. 

— Пры прыгатаванні страў прыдумваеце штосьці сваё, адметнае?

— Дома — эксперыментую, уношу нейкую навізну ў стравы. А ў кафэ абавязкова карыстаюся тэхналагічнымі картамі, дзе ўказаны працэс прыгатавання, суадносіны ўсіх прадуктаў і вага гатовай стравы. Увогуле, прафесія повара патрабуе з аднаго боку — строгай дакладнасці, а з другога — творчасці, каб ежа атрымлівалася смачнай, прыгожа аформленай. Безумоўна, для гэтага трэба мець пачуццё густу і фантазію. Важныя ў рабоце — арганізаванасць, акуратнасць, уважлівасць і добрая памяць. Абавязкова трэба ўмець гатаваць нацыянальныя беларускія стравы. Ды і кухню іншых краін свету неабходна ведаць.  

 

У прафесійнай скарбонцы маладога повара ўжо ёсць пэўныя набыткі, узнагароды і проста прыемныя ўспаміны. Уласнае фірменнае блюда "Мясная кветка" з курыных і свіных адбіўных атрымала высокую ацэнку спецыяльнай абласной камісіі, якая зацвердзіла адпаведную тэхналагічную карту, што дало магчымасць выкарыстоўваць прапанаваную маладым поварам рэцэптуру ў рабоце.

У 2011-ым годзе, калі толькі спрабаваў сябе ў прафесіі, давялося ўдзельнічаць у 30-ым абласным конкурсе-семінары работнікаў спажыўкааперацыі ў Лёзна. Сваё майстэрства там прадстаўлялі многія вопытныя кандытары, афіцыянты і 17 повараў, сярод якіх быў і малады дэбютант чацвёртага разраду з Міёршчыны. Тады ён стаў лепшым у намінацыі "Майстар-сушы" і даў майстар-клас сваім калегам.

— Сушы — страва традыцыйнай японскай кухні, прыгатаваная з рысу, розных марскіх прадуктаў з воцатнай прыправай і іншых інгрэдыентаў, — тлумачыць Алег Вячаслававіч. — Тады мы яшчэ спаборнічалі і ў "Кулінарным паядынку", дзе кожнаму повару за паўтары гадзіны з прапанаваных прадуктаў трэба было прыгатаваць "халоднае" і "гарачае". У складзе каманды гатавалі па рэцэптах італьянскай кухні. А летась прымаў удзел у 31-ым абласным конкурсе "Лепшы па прафесіі" ў Верхнядзвінску. Акрамя традыцыйных спаборніцтваў повары дэманстравалі майстэрства па карвінгу—мастацкім выразанні з агародніны і фруктаў. У лік прызёраў не трапіў, але вопыт набыў.

Адзначаючы работу Алега Вячаслававіча, старшыня райспажыўтаварыства падкрэсліла, што малады спецыяліст у прафесійным развіцці апярэджвае нават вопытных работнікаў. 

 

Удасканальваць сваё майстэрства хлопец імкнуўся праз веды. Адукацыю повара ІІІ разраду атрымаў у Полацкім гандлёва-тэхнала-гічным каледжы, затым паступіў у Баранавіцкі каледж на тэхніка-тэхнолага. Праходзіў практыку на аб'ектах мясцовага аб'яднання грамадскага харчавання, дзе пераймаў майстэрства ў спрактыкаваных спецыялістаў. А вось у арміі служыць на кухні не захацеў. Атрымаў ваенную спецыяльнасць механіка-вадзіцеля БМП-2. Пасля вярнуўся дадому, уладкаваўся ў райспажыўтаварыства, дзе напачатку даваў водпускі работнікам грамадскага харчавання, затым працаваў поварам у кафэ "Брыганціна". Праз чатыры з паловай гады яго перавялі ў "Чайку", дзе ўжо займеў вышэйшы прафесійны разрад: шосты. Ёсць магчымасць стаць майстрам-поварам, але пра такое пачэснае званне яшчэ не задумваўся.

Трэба адзначыць, што ў сістэме грамадскага харчавання вобласці повараў-мужчын няшмат, а ў нашым раёне — ён адзіны. Між тым, Алег Вячаслававіч адзначае, што стаяць цэлы дзень ля гарачай пліты, выконваць работу, якая патрабуе фізічных намаганняў, — далёка не жаночая справа. Наогул большасць вядомых у свеце кулінараў — мужчыны. 

 

— На хатняй кухні таксама Вы гаспадарыце? 

— Дома давяраюся смаку і густу жонкі Наташы. Я непераборлівы. Бывае,  праяўляю і ўласную ініцыятыву, асабліва, калі трапляецца цікавы рэцэпт.

У Алега два браты, абодва "сябруюць" з тэхнікай: старэйшы Ігар — вадзіцель далёкіх рэйсаў, малодшы Жэня — вадзіцель-міліцыянер. Іх маці Ала Аляксееўна расказала, што ўжо ў трэцім класе Алег заявіў: "Буду поварам". Падчас выпускнога балю яму ўручылі адпаведную гліняную фігурку, якая стала важнай сямейнай рэліквіяй.

Дарэчы, у сям'і Лукоўскіх любоў да гатавання перадаецца на генетычным узроўні. Бабуля Ванда Іванаўна, якая жыла ў Камянполлі, была выдатнай кулінаркай. Бацька Алега — Вячаслаў Казіміравіч — працуе ў дзіцячым садку №1 вартаўніком, а ў вольны час вельмі любіць радаваць сям'ю чым-небудзь смачненькім, найбольш захапляецца выпечкай пірагоў. 

У аповядзе пра маладога повара не хочацца ставіць кропку, бо наперадзе, несумненна, яшчэ будзе шмат дасягненняў, шмат добрых слоў і ўзнагарод, адрасаваных яму. 

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

Фота аўтара.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.