На встречу пригласил РОВД

Дзень адчыненых дзвярэй прайшоў у раённым аддзеле ўнутраных спраў 26 студзеня. Праваахоўнікі запрасілі ў госці старшакласнікаў са школ раёна.

 

Падчас сустрэчы юнакі і дзяўчаты бліжэй пазнаёміліся з асаблівасцямі міліцэйскай службы, асноўнымі накірункамі дзейнасці аддзела, даведаліся, якімі маральнымі і фізічнымі якасцямі павінен валодаць міліцыянер. З цікавасцю маладыя людзі прымяралі каску і бронекамізэльку, разглядалі іншы "рабочы інвентар" праваахоўнікаў. Пабывалі ў службовых кабінетах, сустрэліся з супрацоўнікамі аддзела.

 

Увазе гасцей быў прадстаўлены відэафільм пра ўстановы адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Старшакласнікаў праінфармавалі пра ўмовы паступлення, неабходныя для гэтага веды і навыкі.

 

Аляксандр ЧАПУЛЁНАК, намеснік начальніка РАУС.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.