Часопісу “Планета” споўнілася 5 гадоў. І ўвесь гэты час мы стараліся пісаць пра самае важнае, трагічнае і радаснае, загадкавае і дзіўнае, незвычайнае і хвалюючае. Што хаваюць палітыкі? Якія сюрпрызы рыхтуе сусветная эканоміка? Ці зможа планета супрацьстаяць глабальным пагрозам? Ці рашыць навука надзённыя праблемы чалавецтва? На ўсе пытанні часопіс адказвае ярка, сумленна, даступна. І ў другім паўгоддзі вы прачытаеце пра астэроід-забойцу, таямніцы плата Наска, даведаецеся, у чым захоўваць зберажэнні, пазнаеце формулу кахання і тэхналогію вялікага абману... Выпісвайце і чытайце часопіс “Планета”, каб быць у курсе сусветных падзей.