На молодёжь — надежда

На моладзь — надзея

На молодёжь — надежда У 41-ым з’ездзе ГА БРСМ у складзе абласной дэлегацыі ўдзельнічалі і прадстаўнікі нашага раёна. Першы сакратар ГА РК БРСМ Марына Кашкур і сакратар пярвічкі аддзела культуры Вольга Савейка вярнуліся з незабыўнымі ўражаннямі. Расказвае Марына Кашкур:

—   Мы, дэлегаты з Міёраў, спачатку накіраваліся ў Віцебск, дзе сустракаліся са старшынёй аблвыканкама А. Косінцам, затым — у сталіцу. Увогуле ад вобласці ўдзельнічала 100 дэлегатаў-членаў саюза моладзі, да таго ж былі запрошаны ветэраны камсамолу і госці.

 

Праходзіў з’езд у Палацы спорту. У фае прыцягвала ўвагу прэзентацыя выставы праекта «100 ідэй для Беларусі».

 Распачаўся з’езд з невялікага тэатралізаванага прадстаўлення і роліка, у якіх распавядалася пра тое, чым займаецца арганізацыя, што ўжо зроблена і яшчэ ў планах. Арганізатары  пастараліся мерапрыемства правесці ў інавацыйнай форме, без афіцыёзных дэкарацый.

 

З трыбуны выступала некалькі дэлегатаў з’езда, гаварылі пра спорт і мастацтва, высокія тэхналогіі, патрыятычнае выхаванне і духоўнасць.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даў зразумець, што ў дзяржавы асаблівая надзея на моладзь, менавіта з наступнымі пакаленнямі атаясамліваецца прагрэс. Асаблівая ўвага павінна надавацца арганізацыі другаснай занятасці і правядзення вольнага часу моладзі, падкрэсліў кіраўнік краіны, у гэтым напрамку далей і будзе весціся работа.

 

Першым сакратаром ГА БРСМ застаўся Ігар Бузоўскі. І мы прагаласавалі за яго.

Увогуле з’езд прайшоў энергічна і цікава, пакінуў толькі добрыя ўспаміны. Дарэчы, выручаныя сродкі за канцэртную праграму накіроўваюцца на дапамогу хворым з Беларускага дзіцячага хоспіса.

 

Падрыхтавала

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.