В Миорском районе в июне пройдут соревнования сандружын

 22 чэрвеня ў раёне пройдуць абласныя спаборніцтвы санітарных дружын. Падрыхтоўку да мерапрыемства абмеркавалі ў райвыканкаме ў мінулую пятніцу.

23 каманды паспаборнічаюць на базе былой Даўгінаўскай школы. Напярэдадні ўсе падрыхтоўчыя работы трэба закончыць. Іх аб’ём немалы, таму давядзецца пастарацца.


Асноўныя абавязкі ўскладзены на жыллёва-камунальную гаспадарку. Належыць абкасіць тэрыторыю, высечы кусты, устанавіць біятуалеты і кантэйнер для смецця. Абнавіць і пафарбаваць лаўкі, пабяліць бардзюры. Неабходна абгарадзіць тэрыторыю школы і месцы правядзення этапаў сігнальнай стужкай.


Адзел адукацыі, спорту і турызму забяспечыць мэбляй і інвентаром.
Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі прадаставіць матэрыялы і ёмістасці для адбору проб вады.
На спаборніцтвах будзе працаваць выязны гандаль і палявая кухня. Медыцынскую дапамогу пры неабходнасці акажа брыгада раённай бальніцы.

Фота для ілюстрацыі.
Алена ВАРОНІНА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.