Мельница плодородия миорских культработников

Мельница плодородия миорских культработниковКультработнікі, артысткі і спявачкі Дар'я ШУК і Дзіяна МАЛЯЎКА паўдзельнічалі ў VI Міжнародным фестывалі народнай культуры "Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе". Дзяўчаты не першы раз на падобным мерапрыемстве і, як заўсёды, вярнуліся з дыпломамі, падарункамі і прыўзнятым настроем. 
 
—Ласункі, кнігі-альбомы і дыплом—чарговае папаўненне ў творчай скарбонцы. Беларускі кірмаш ў Даўгаўпілсе стаў традыцыйным. Штогод прысвячаецца новай тэме, сёлета лейтматывам сталі дажынкі. Галоўная сцэна Цэнтра беларускай культуры, вечаровыя прыцемкі, безліч народу з запоўненымі балконамі—такое рэдка ўбачыш,—расказваюць удзельніцы. 

Усё пачалося канферэнцыяй "Культурны мост: Латвія-Літва-Эстонія-Беларусь", на якой абмеркавалі захоўванне беларускай культуры ў краінах Балтыі. Прэзентаваны лагатып кірмашу--стылізаваны народным узорам знак млына, як сімвал працы і руху, урадлівасці і багацця.
Разгарнуліся фота- і рамесніцкія выставы--латгальская і беларуская кераміка, пляценне, ткацтва, выцінанка, лялькі. Гаспадыні прадставілі вырашчаную гародніну і фрукты. Браслаўскія майстрыхі правялі майстар-клас па вырабе абярэга-павука з саломы, харэографы з Гродна вучылі танцаваць "Падыспань", "Лявоніху", "Польку". 

Дасведчаныя  не забывалі прыхапіць на свята кнігу на беларускай мове альбо беларускага аўтара. Паўтарылася дабрачынная акцыя-абменка. У знак падзякі арганізатары дарылі сувенір--"гузік шчасця". 

Асноўнае тэатралізавана-музычнае прадстаўленне выканалі даўгаўпілскія беларускія калектывы. Дарэчы, і частыя госці на Міёршчыне—тэатральная студыя "Паўлінка", ансамбль народнай песні "Купалінка", танцавальны "Лянок", вакальна-інструментальны "Пралескі" і вакальны "Спадчына". Па традыцыі, разам з міярчанкамі ў Даўгаўпілс прыехалі іншыя сябры--беларускія ансамблі з Екабпілса, Ліван, Прейлі, Рэзэкнэ і Дагды (Латвія), Вісагінаса (Літва), Таліна (Эстонія), Полацка, Зэльвы, Браслава (Беларусь). 

Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота К.БЛАЖЭВІЧА. 


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.