Авторизация
 

Праект "Адмінстрацыйны рэгіён Беларусі—арганізацыя суайчыннікаў за мяжой"

+
Проект "Административный регион Беларуси — организация соотечественников за рубежом"Падведзены вынікі рэалізацыі ў 2015 годзе праекта Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей "Адміністрацыйны рэгіён Беларусі—арганізацыя суайчыннікаў за мяжой". 
 
Прыемна заўважыць, што дзейнасць у гэтым накірунку Міёрскага райвыканкама адзначана дыпломам і каштоўным падарункам. Дарэчы, ён адзіны з 8 адміністрацыйный рэгіёнаў Віцебскай вобласці, якія прадставілі ў апарат Упаўнаважанага справаздачы, удастоены такой высокай ацэнкі. 
 
Праект "Адмінстрацыйны рэгіён Беларусі—арганізацыя суайчыннікаў за мяжой" накіраваны на падтрымку і папулярызацыю мерапрыемстваў па наладжванні кантактаў паміж рэгіёнамі нашай краіны і суседніх дзяржаў. Дзякуючы гэтаму развіваецца ўзаемадзеянне ў сферы адукацыі, культуры, спорту, інфармацыі, захоўваецца гісторыка-культурная спадчына народаў.  
 
У нашым раёне стасункі з землякамі будуюцца на індывідуальнай аснове. У многіх родзічы і сябры жывуць у суседніх краінах, што значна спрашчае працэс узаемаадносін. З'яўляюцца прыватныя знаёмствы, вышукваюцца магчымасці далучэння замежнага  капіталу ў развіццё малога прадпрымальніцтва. Раённы Савет дэпутатаў падтрымлівае цесныя сувязі з Краслаўскім самакіраваннем. Сустрэчы калег не проста маюць дзелавы характар, але і праходзяць у атмасферы сяброўскага і шчырага ўзаемадзеяння. Гэта спрыяе добрасуседскім адносінам паміж беларусамі і латышамі. 

Незабыўнай падзеяй леташняга года стаў фестываль "Еўрапейскія прысмакі", які адбыўся ў Міёрах па ініцыятыве прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі. Яго кіраўнік Майра Мора і консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Антаніна Струнеўская віталі ўдзельнікаў смачнага свята на беларускай мове. Арыгінальныя нацыянальныя стравы, уключаныя ў Еўрапейскую сетку кулінарнай спадчыны, прадстаўлялі ўдзельнікі праекта "Bella Cuisina". Майстар-класы праводзілі вядомы эксперт еўрапейскай кухні Аляксандр Чыкілеўскі, супрацоўнікі французскага пасольства ў Беларусі, удзельнікі кулінарнай сеткі рэгіёна Латгаліі. Разнастайнасць страў Міёршчыны дэманстравалі гаспадары аграсядзіб і райспажыўтаварыства. Перад гасцямі выступалі нашы "Азярніцы", а мы мелі магчымасць пазнаёміцца  з творчасцю этнаграфічнага калектыву з горада Лудза, што ў Латвіі, і іншымі. 

Трывалая творчая дружба з Цэнтрам беларускай культуры Даўгаўпілса. У кастрычніку летась яна азнаменавалася заключэннем пагаднення з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Міёрскага райвыканкама аб далейшым плённым супрацоўніцтве. Бакі садзейнічаюць абмену дэлегацыямі ў дні важных ці святочных падзей. Напрыклад, у мінулым годзе вакальны гурт "Пралеска" Цэнтра  выступаў на экалагічным свяце "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю". Артысты нашага раённага Дома культуры ўдзельнічалі ў Даўгаўпілсе ў V Міжнародным фестывалі народнай культуры "Беларускі кірмаш", Днях славянскай культуры. 

Актыўную пазіцыю ў рабоце з суайчыннікамі за мяжой займае Перабродскі сельскі Савет дэпутатаў. Для захавання і развіцця дзелавых і культурных сувязей з беларусамі, якія жывуць у Латвіі, з 2008-га года падтрымліваецца дружба з іх культурна-асветніцкім аб'яднаннем "Уздым". Беларускія латышы заўсёды жаданыя госці на фальклорным свяце "Перабродская зорка". У 2014 годзе на ім пабывалі і майстры народнай творчасці са Смаленскай вобласці, з дэпартаментам якой наладжваецца супрацоўніцтва па культуры і турызму. 
Аднак паміж народамі адбываецца не толькі культурны абмен, рэалізуюцца нават сумесныя ідэі. Напрыклад, фестываль праваслаўных песнапенняў "Язненскі благавест" з удзелам нядзельных школ вобласці ўпершыню прайшоў у кастрычніку 2011 года. Адным з яго арганізатараў стаў наш зямляк, прэзідэнт "Славянскага культурнага фонду" з горада Купянск, што на Украіне, Васіль Іванавіч Валынец. 
Капліца ў гонар Аляксандра Неўскага  на плошчы Памяці загінуўшых барацьбітоў пабудавана па ініцыятыве і на сродкі нашай зямлячкі Тамары Іванаўны Ляхавай, якая жыве ў Маскве.  

Мы ўмеем не толькі гасцінна сустракаць, але і годна прадстаўляюць свой рэгіён далёка за яго межамі, што падымае наш прэстыж і аўтарытэт. Так, вучні Міёрскай СШ №3 пад кіраўніцтвам педагога Ларысы Лапкоўскай у конкурсе знатакоў рускай мовы, які праходзіў у Маскве ў рамках міжнароднага маладзёжнага фестывалю "З любоўю да Расіі", занялі агульнакаманднае трэцяе месца. Дзесяцікласнік Дзіма Дзямід стаў пераможцам у намінацыі "Жывое рускае слова". 

У снежні летась у Нацыянальным музеі Літвы ў Вільнюсе на ІІІ Міжнароднай выставе "Мастацтва папяровай выразкі-2015" свае выцінанкі прадстаўляла ўраджэнка Міёрскага раёна Ганна Перліна. Таленавіты танцор Сяргей Мікель, які родам са Слабады,  на Міжнародным харэаграфічным конкурсе ў горадзе Грозным Чачэнскай Рэспублікі атрымаў Гран-пры. 

У рамках развіцця малога горада Дзісна ўсталёўваюцца кантакты з суайчыннікамі, якія жывуць у Расійскай Федэрацыі. Часта сюды завітваюць госці з Ізраіля, якіх цягне душой на малую радзіму. Плённае супрацоўніцтва народаў і суайчыннікаў працягваецца. Як яно будзе разнастайвацца далей, абагачацца зместам, сачыце на нашым сайце. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 631
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 019
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 707
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 660
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 725
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта