🏆Найлепшымі на ўборцы ўраджаю па стане на 1 верасня прызнаны:
🌾СЯРОД КАМБАЙНЕРАЎ НА ЎБОРЦЫ ЗБОЖЖА І РАПСУ ◾ Ігар Станкевіч з ААТ «Туркова» на КЗС-1218 убраў 462,9 га і намалаціў 1098,7 тоны; ◾ Аляксандр Баршчэўскі з ВУПКУ «Міёрскі» на КЗС-12 запісаў на свой рахунак 444 га і 1074,5 тоны; ◾ Анатоль Сачыўка з СУП «Цітова» на КЗС-1218 убраў ураджай на 330 га і намалаціў 1067,5 то-ны; ◾ Юрый Мутар з філіяла «Павяцце» на КЗС-1218 атрымаў 1030 тон з 446 га; ◾ Аляксандр Каснікоўскі з СУП «Цітова» на КЗС-1218 убраў 310 га і намалаціў 943,6 тоны.
🌾СЯРОД МОЛАДЗЕВЫХ ЭКІПАЖАЎ ◾ Ілья Мароз і Уладзіслаў Драба з філіяла «Павяцце» на КЗС-1218 убралі ўраджай на 216 га і атрымалі 420 тон.
🌾СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ ◾ Станіслаў Невядомскі з ВУПКУ «Міёрскі» на МАЗ 5551 перавёз 1 722,9 тоны зерня і рапсу; ◾ Віталь Дзямід з СУП «Чэрасы» на МАЗ 3555142 даставіў з поля 1133,47 тоны ўраджаю; ◾ Юрый Франскевіч з філіяла «Павяцце» на МТЗ-82 з ПСТ-9 адвёз 875,2 тоны.
🌾СЯРОД МАЛАДЫХ ВАДЗІЦЕЛЯЎ ◾ Аляксандр Осіпаў з СУП «Цітова» на МТЗ-1221 з ПСТ-9 перавёз 856 тон зерня і рапсу.