Капельки давности
gazeta 4-08-2016, 15:15 0 Гісторыя краю

І. Кандратовіч і А. Бубала.
І вось чарговыя 100 асобнікаў, што пабачылі свет на ахвяраванні.
Прапануем нашым чытачам найбольш цікавыя знаходкі краязнаўцаў, якія маюць дачыненне да нашай мясцовасці.
ПАДАРУНАК
Краязнаўца з Даўгаўпілса Мікола Паўловіч рэгулярна папаўняе музеі СШ №3 цікавымі экспанатамі. Сярод апошніх падарункаў—чацвёрты нумар за верасень-кастрычнік 1923 года часопіса "Крывіч". Яго выдаваў у сталіцы даваеннай Латвіі наш зямляк Вацлаў Ластоўскі. За 1923-1927 гады пабачыла свет 12 нумароў. А гэты пачынаецца вершамі Вацлава Ластоўскага "На смаленскіх сценах", "На чужыне", "Песня аб князю Вітаўту" і інш. Далей—пераклады замалёвак англійскіх аўтараў Б. Меона "Аб справядлівасці" і Аскара Уайльда "Вучыцель", казкі для дзяцей, твор беларускага пісьменніка ў Латвіі Віктара Вальтэра "Аднабочнікі", мовазнаўчыя артыкулы В. Ластоўскага, артыкулы на палітычныя і гістрычныя тэмы, паведамленні з Беларусі, суседніх і далёкіх краін.
З "ВЕДАМАСЦІ"
"Літоўскія епархіяльныя ведамасці" ў №15 за 1878 год паведамлялі, што выконваючы абавязкі псаломшчыка Узмёнскай царквы Юстын Мелянтовіч падараваў свайму храму панікадзіла на 21 свечку коштам 45 рублёў. Па тым часе гэта вялікія грошы (карова каштавала 10-15 рублёў).
БІБЛІЯТЭКА Ў ЛЯВОНПАЛІ
"Кур'ер Віленскі" ў 1936 годзе паведамляў, што яшчэ ў 1931-ым у Лявонпалі была заснавана біліятэка. Летась яна перайшла ва ўласнасць самакіравання гміны і атрымала назву публічнай, бясплатнай. Але з прычыны крызісу на яе субсідзіраванне штогод выдзяляецца толькі па 50 злотых. Кніг хранічна не хапае, усяго іх 432, у тым ліку 108 па сельскагаспадарчай тэматыцы. Для моладзі не было мастацкай літаратуры і драматычных твораў. Чытачоў 193, некаторыя прыязджаюць за 18 кіламетраў і больш, іх патрэбы задаволіць вельмі цяжка. Сярод аматараў чытання сялян 72%, вучняў—8%, вайскоўцаў і паліцыі—6%, чыноўнікаў і настаўнікаў—6%, рамеснікаў і рабочых—5%, асаднікаў—2%, астатніх—1%. Чытачоў пастаянна более. Таму запланавана стварыць рухомыя бібліятэкі, шафы для іх гатовы перадаць школьныя ўлады, вось толькі што ў тыя шафы змясціць?
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.