Насыщенный период аргонавтов из Миор

 Музейнае аб'яднанне Міёрскай СШ №3  летам вяло насычанае жыццё. Прымала экскурсантаў, працягвала пошукі. Пра гэта апавядае чарговы нумар штомесячнага выдання "Міёрская даўніна". Школьныя музеі наведвалі дзеці з санаторыя "Расінка", госці з Полацка, Наваполацка, Мінска, з суседніх краін — Расіі, Польшчы, Латвіі, Украіны.

Што адметна, палякі, украінцы і расіяне ўсё больш прыязджаюць не толькі для таго, каб пазнаёміцца з мясцовай гісторыяй і культурай, а знайсці тут карані сваіх родаў, даведацца пра мінулае продкаў. Міхаіл Лапкоўскі з латвійскай вёскі Сілэнэ, што на паўдарозе да Даўгаўпілса, жадае стварыць на ўласнай сядзібе музей сялянскага побыту, для яго быў карысны вопыт Вітольда Ермалёнка ў гэтым напрамку.


Экспазіцыі і запаснікі школьных музеяў актыўна папаўняліся за кошт падарункаў, набыткаў і ўласных знаходак. Напрыклад, у выніку разведкі на месцы фальварка Масцішча. Пра некаторыя з іх больш падрабязна раскажа наша газета. Так, краязнаўца Ігар Кандратовіч адшукаў на нямецкім аўкцыёне яшчэ адзін здымак ваенных гадоў з Дзісны — "Матацыклісты на Дзвіне, ліпень 1941 года". Вітольд Ермалёнак прапануе чытачам новыя падрабязнасці з жыцця нашага земляка Савіча-Заблоцкага.


Але гэта ў планах, а пакуль чытайце чарговы нумар "Міёрскай даўніны". 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.