"Прямую телефонную линию" в Миорах проводил Андрей Кривко

"Прямую телефонную линию" в Миорах проводил Андрей КривкоВа ўпраўлені па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама 23 лістапада выязны прыём і "прамую тэлефонную лінію" праводзіў начальнік Полацкага міжраённага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Андрэй Крыўко.
 
Такія сустрэчы з насельніцтвам праводзяцца планава ў межах зоны дзейнасці міжрайаддзела: Полацку, Наваполацку, Міёрскім, Верхнядзвінскім, Расонскім і Полацкім раёнах. Яны дазваляюць маніторыць сітуацыю па ахове працы, вырашыць праблемныя пытанні грамадзян, даваць ім карысныя кансультацыі.  Аднак не ўсе карыстацца такім шанцам, таму большасць зваротаў у дзяржінспекцыю паступае ад грамадзян падчас прыёмаў у міжраённым аддзеле.

Са слоў Андрэя Уладзіміравіча, часцей людзі цікавяцца аспектамі бяспечных умоў працы, якія спецвопратка, абутак і іншыя сродкі індывідуальнай аховы неабходна прадаставіць работнікам, занятым на вытворчасці са шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі працы. Просяць дапамагчы ўрэгуляваць працоўныя адносіны ці аднавіць на рабочым месцы. Цікавяцца, якія правы мае цяжарная жанчына, льготамі і гарантыямі для маладых спецыялістаў. Звяртаюцца за тлумачэннямі па аплаце лісткоў часовай непрацаздольнасці ў выпадку прафесійных захворванняў ці вытворчага траўматызму, па выплатах пры звальненні ў выпадку скарачэння штату. Іншы раз скардзяцца на парушэнне наймальнікамі ўмоў калектыўнага ці працоўнага дагавораў, просяць разабрацца ў абставінах іх звальнення і г. д. 

Сёлета пачаціліся скаргі, у тым ліку і ад жыхароў Міёршчыны, на несвоечасовую выплату заробку ў арганізацыях і на прадпрыемствах.
Начальнік Полацкага міжраённага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падкрэсліў, што ўсе звароты ад грамадзян рэгіструюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з Законам "Аб зваротах грамадзян". Кожны заявіцель абавязкова павінен мець пры сабе дакумент, які пацвярджае яго асобу. Гэтую акалічнасць чамусьці не ўсе ўлічваюць.
Дзяржаўны інспектар працы Полацкага міжраённага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Качан у гэты ж дзень правяла практычны семінар пра парадак вядзення і запаўнення працоўных кніжак, у якім прынялі ўдзел інспектары па кадрах арганізацый, прыватных прадпрыемстваў, індывідуальных прадпрымальнікаў раёна.
У дзень выязнога прыёму начальнік Полацкага міжраённага аддзела А. У. Крыўко, на жаль, не дачакаўся ніводнага звароту. Здзіўляўся, чаму? Хіба ў мясцовых жыхароў няма праблемных пытанняў? Ці занадта моцна замацавалася ў свядомасці думка: усё роўна не дапамогуць...

На здымку: начальнік Полацкага міжраённага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Андрэй Крыўко (злева), дзяржінспектар Таццяна Качан (справа) і начальнік упраўленя па працы, занятасці і сацыяльнай абароне  райвыканкама Таццяна Рымша.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Фота аўтара.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.