У сераду, 3 лютага, па пытаннях газазабеспячэння насельніцтва Міёрскага раёна, газіфікацыі прыродным газам індывідуальных жылых дамоў, аплаты за выкарыстаны прыродны газ звяртайцеся да дырэктара філіяла вытворчага ўпраўлення "Браслаўгаз" Яраслава Уладзіміравіча Сапеля. Ён прымае званкі па нумары 4 22 74 з 10 да 11 гадзін.
***
У сераду, 3 лютага, на пытанні па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый, выкананні норм і правіл пажарнай бяспекі адкажа намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Іванавіч Чарняўскі. Тэлефануйце на нумар 4 16 74 з 9 да 12 гадзін.
***
У чацвер, 4 лютага, з 9 да 10 гадзін на пытанні жыхароў Міёршчыны адкажа начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Мікалаеўна Рымша. Тэлефануйце на нумар 4 13 43.
***
У суботу, 6 лютага, намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Леанід Іванавіч Лясовіч выслухае з 9 да 12 гадзін. Звяртайцеся па нумары 4 15 45.