Гарачая лінія на гэтым тыдне

 У сераду, 1 сакавіка, начальнік Міёрскага раёна газазабеспячэння філіяла ВУ «Браслаўгаз» Канстанцін Анатольевіч МАТЭЛЕНАК адкажа на пытанні газазабеспячэння насельніцтва раёна, газіфікацыі прыродным газам індывідуальных жылых дамоў, аплаты за выкарыстаны прыродны газ. Звяртайцеся з 8 да 9 гадзін на нумар 4 22 74.

***

1 сакавіка пракансультуе галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Яўгенавіч ВАЯВОДАЎ. Звяртайцеся з 9 да 10 гадзін на нумар 5 19 36.

***

У чацвер, 2 сакавіка, звяртайцеся да начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне Іны Валянцінаўны АКУЛІНІЧАВАЙ. Тэлефануйце з 10 да 13 гадзін на нумар 8 (0214) 42 51 26.

***

У суботу, 4 сакавіка, на сувязі з насельніцтвам начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Аляксандравіч ГАНІН. Тэлефануйце на нумар 5 28 02 з 8 да 12 гадзін

***

У суботу, 4 сакавіка, намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Яўген Віктаравіч НІКАЛАЁНАК выслухае з 9 да 12 гадзін. Тэлефануйце на нумар 5 19 25.


Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.