Работы победителей конкурса «Мое историческое наследие» станут украшением праздничной площадки «Дажынкі – 2021»

Творчы ўнёсак у афармленне абласнога свята «Дажынкі – 2021» зрабілі ўстановы адукацыі раёна. Пано і арт-аб’екты, створаныя на конкурс «Мая гістарычная спадчына», што праходзіў у рамках падрыхтоўкі да фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла, стануць упрыгожаннем святочнай пляцоўкі.

 

– Раённы этап конкурсу праходзіў з мая па жнівень. Прынялі ўдзел 12 устаноў адукацыі. Асабліва актыўнічалі СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі, Туркоўская і Новапагосцкая школы, – расказвае дырэктар раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Валянціна Мітрафанава. – Удзельнікі прадставілі 14 творчых работ у дзвюх намінацыях. У намінацыі «Культурна-гістарычны здабытак рэгіёна» стваралі пано. Большасць адлюстроўвала помнікі архітэктуры. У якасці арт-аб’екта ў намінацыі «Рэгіянальны брэнд» майстравалі жураўля.

 
У ліку крытэрыяў ацэнкі конкурсных работ іх мастацкая каштоўнасць, адзінства стылёвага і кампазіцыйнага рашэння, арыгінальнасць ідэі, тэхніка, якасць і майстэрства выканання. Пераможцам у намінацыі «Культурна-гістарычны здабытак рэгіёна» стаў раённы Цэнтр дзяцей і моладзі (педагог Алена Немянёнак). На другім месцы Язненская СШ (педагог Кацярына Альхімовіч), на трэцім – Дзісненская СШ (педагог Алена Балаш). У намінацыі «Рэгіянальны брэнд» лідзіруе Чапукоўская я/с-СШ (педагог Жанна Пушкель).

 

Другое месца падзялілі Новапагосцкая я/с-СШ (педагог Вяслава Кісель), удзельнік аб’яднання па інтарэсах «Пачаткова-тэхнічнае мадэляванне» Павяцкай я/с-СШ Максім Дзедушкевіч (педагог Міхаіл Лонскі), СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі (педагог Любоў Пунтус) і калектыў педагогаў Туркоўскай я/с-БШ.

 
Работы ўдзельнікаў конкурсу прадстаўлялі на выставе падчас педагагічнай канферэнцыі. Далей яны адправяцца на абласны этап конкурсу ў Віцебск, а адтуль – у Шуміліна на свята хлебаробаў.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.