Авторизация
 

Дэлегацыя з Міёрскага раёна скіруецца на «Дажынкі-2021» у новых брэндавых куртках

 Дэлегацыя з Міёрскага раёна скіруецца на абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі-2021» у новых брэндавых куртках. Верхняе адзенне васільковага колеру з выявамі гербаў краіны і раёна і элементамі брэндбука Міёршчыны цяпер стане дрэскодам міярчан на абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах.

 

– Апрануць прадстаўнікоў дэлегацыі раёна ў свой брэнд – ініцыятыва раённага выканаўчага камітэта і ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні. Рэалізавана ідэя са сродкаў раённага суботніка, – расказвае загадчык сектара спорта і турызму Ларыса Малецкая. – Ажыццяўляе заказ мінская кампанія «Авалан+». У сярэдзіне верасня ён будзе выкананы. Атрымаем 20 вятровых куртак розных памераў.

 

Месца дзеяння – пляцоўка творчасці

Актыўна рыхтуюцца да свята хлебаробаў работнікі культуры. У планах – прыняць удзел у конкурсе «Дажыначны сноп», уладкавацца на пляцоўцы творчасці, паўдзельнічаць у святочным шэсці ў складзе раённай дэлегацыі.

– Дажыначны сноп вышынёй у паўтара метра з каласоў новага ўраджаю і палявых траў рыхтуюць майстры Дзісненскага гарадскога Дома рамёстваў, – расказвае намеснік дырэктара раённага Дома культуры Аляксей Гайдзель. – Падчас свята будуць дзейнічаць тры пляцоўкі: пляцоўка творчасці, пляцоўка «Нас аб’ядноўваюць вехі і дарогі. Вакзалы памяці», ваенна-патрыятычная пляцоўка «Дарогі вайны, дарогі Перамогі». Мы ўладкуем свой падворак на пляцоўцы творчасці.

 
Выставу і фотазону ў народным стылі арганізуе на падворку Дзісненскі гарадскі Дом рамёстваў. Супрацоўніца ўстановы Наталля Валенцік будзе праводзіць майстар-клас па стварэнні лялек. Кампазіцыю жураўлёў і журавін прадставяць дзіцячая школа мастацтваў і школы раёна. Калектыў «Язынка» пазабавіць песенна-гульнёвай праграмай. Праграму да абласнога агляду-конкурсу гульнёвых праграм «Вясёлкавы карагод» рыхтуе рэжысёр тэатра мініяцюр «Свае хлопцы» Аляксей Рачыцкі. Яшчэ ў ліку дзеючых асоб на падворку – брэндавыя роставыя лялькі Журавель і Журавінка.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта